Кангрэс беларусаў АмерыкіКангрэс беларусаў Амерыкі — прадстаўнічая арганізацыя беларусаў Амерыкі, прыхільнікаў Беларускай цэнтральнай рады. Меркавалася, што кангрэс будзе склікацца раз на 3 гады. У надзвычайных абставінах павінен быў склікацца Надзвычайны кангрэс (але гэтае права не выкарыстоўвалася). Паміж кангрэсамі, усю грамадскую працу мусіў весці Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі, які быў абвешчаны выканаўчым органам кангрэсаў. Асноўнай мэтай абвяшчалася «абарона інтарэсаў Амерыкі і Беларусі». Арганізацыя павінна была дзейнічаць ва ўсіх ЗША «шляхам супрацоўніцтва з урадам ЗША і іншымі ўрадавымі дзейнікамі, з прадстаўніцтвам беларускага народу й праводзіць адпаведную дзейнасьць сярод амэрыканцаў беларускага паходжаньня»[1]. I КангрэсПрайшоў 11 лютага 1951 у Саўт-Рыверы. У кангрэсе прымалі ўдзел прадстаўнікі ад Злучанага беларуска-амерыканскага дапамаговага камітэта, Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады (Чыкага), Аб’яднання беларуска-амерыканскай моладзі, Аб’яднання беларускіх жанчын, Аб’яднання праваслаўных беларусаў, Цэнтральнага прадстаўніцтва беларускай эміграцыі[2]. Старшыня — а. Мікалай Лапіцкі. Віцэ-старшынёй быў абраны Язэп Ляшчынскі, сакратаром — Лёнгіна Брылеўская. У прэзідыум увайшлі Леў Высоцкі, Ігар Шчорс, Алег Махнюк, Лявон Шурак. Кангрэс прыняў тэлеграму да кіраўніка НАТА і віцэ-прэзідэнта ЗША Д. Эйзенхаўэра:
Кангрэс прыняў і выслаў вітальную тэлеграму прэзідэнту ЗША Г. Трумэну, у якой выказвалася поўная падтрымка захадам амерыканскага ўраду ў справе вайны ў Карэі.
II КангрэсРашэнне аб правядзенні Кангрэса было прынята на нарадзе беларускага актыву 19 мая 1957. Кангрэс прайшоў 30 чэрвеня 1957 у Саўт-Рыверы, у Залі Шакаў. На форум дэлегаваліся прадстаўнікі Галоўнай управы Злучанага беларуска-амерыканскага дапамаговага камітэта і яе 4 аддзелаў, беларускага аддзела Амерыканскіх прыхільнікаў Антыбальшавіцкага блока народаў, Саюза беларуска-амерыканскай моладзі, Аб’яднання беларуска-амерыканскіх студэнтаў, Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады, Беларуска-амерыканскага дапамаговага камітэта ў Кліўлендзе, Беларускага страхавога аддзела, Беларускага царкоўнага камітэта. Асабістыя запрашэнні атрымалі 29 асоб. На Кангрэсе прысутнічалі разам 56 чал.[5] Старшыня — Іван Касяк. У прэзідыум увайшлі Бернард Букатка, Лёнгіна Брылеўская (сакратар), Аляксей Шудзейка (старшыня мандатнай камісіі). З прывітальным словам да дэлегатаў звярнуўся Ю. Сабалеўскі, І. Ермачэнка, які падзяліўся ўспамінамі пра Раду БНР у 1918—1920. Падчас Кангрэса І. Касяк падаў свой праект новага статуту БККА. Аднак ініцыятыва не знайшла падтрымкі. Таксама ўдзельнікі Кангрэса прагаласавалі супраць прапановы Б. Букаткі аб змене амерыканскай назвы БККА — «Whiteruthenian» на «Byelorussian». Кангрэс прыняў новы статут і абраў новага старшыню БККА, шматлікія спрэчкі па розных пытаннях засведчылі наяўныя супярэчнасці і розніцу поглядаў у самім лагеры прыхільнікаў БЦР. III КангрэсПрайшоў 23 кастрычніка 1960, на якім удзельнічала 38 чал. На Кангрэсе прэзідэнт БЦР Радаслаў Астроўскі заявіў, што старэйшае пакаленне мусіць пакінуць актыўнае грамадскае жыццё, «каб даць дарогу маладым».[6] IV КангрэсПрайшоў 31 жніўня 1963. Удзельнічала 33 чал. На Кангрэсе была ўхвалена праграма далейшага супрацоўніцтва з Беларуска-амерыканскім задзіночаннем (БАЗА). Прынялі прапанову аб сумесным з БАЗА ўдзеле ў Міжнароднай выставе ў Нью-Ёрку і нават стварылі адмысловы камітэт, куды ўвайшлі прадстаўнікі БАЗА і БККА[7]. У працы Кангрэса ўдзельнічалі Аркадзь і Яўген Сацэвічы (ад Амерыканска-беларускага культурна-дапамаговага аб’яднання), Янка Шымчык (ад Беларускага вызвольнага фронта ў Кліўлендзе)[8]. V КангрэсПрайшоў 31 жніўня. VI КангрэсПрайшоў 29 лістапада 1969. Прымала ўдзел 34 чал. На Кангрэсе ў склад БККА былі прыняты Беларуска-амерыканскае аб’яднанне ў Нью-Ёрку і парафія Св. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Хіле. Дэлегатамі ад гэтых арганізацый былі Кастусь Мерляк, Васіль Шчэцька, Васіль Юрцэвіч, Сяргей Рагалевіч, Святаслаў Коўш, Ян Казлякоўскі, Васіль Хахаркевіч, Пётр Саўчыц, Леанід Ляўковіч, Пётр Мельяновіч.[9] VII КангрэсПрайшоў 2 снежня 1972. Прымала ўдзел 34 чал. VIII КангрэсПрайшоў 2 мая і 20 чэрвеня 1976. Прымала ўдзел 34 чал. IX КангрэсПрайшоў 7 красавіка 1979. Прымала ўдзел 40 чал., аднак непасрэдна прымала ўдзел толькі 20 чал.[10], якія мелі дэпутацкія паўнамоцтвы ад іншых дэлегатаў, якія па розных абставінах не прынялі ўдзел у Кангрэсе: Антон Даніловіч быў адначасова дэлегатам ад парафіі Беларускай праваслаўнай царквы ў Саўт-Рыверы, Беларускага культурна-мастацкага і навуковага таварыства, часопіса «Беларуская думка». Віталь Цярпіцкі — Беларускага кангрэсавага камітэта ў Амерыцы, клуба Бларускага грамадскага цэнтра ў Саўт-Рыверы, парафіі Св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы. Святаслаў Коўш — ад парафіі Св. Еўфрасінні Полацкай, БККА і Злучанага беларуска-амерыканскага дапамаговага камітэта. Жорж Навумчык — Саюза беларуска-амерыканскай моладзі, клуба Беларускага грамадскага цэнтра, футбольнага клуба «Нёман», БККА[11]. X КангрэсПрайшоў 15 кастрычніка 1982. На ім не прынялі нейкіх важных рашэнняў, толькі традыцыйныя рэзалюцыі:
XI КангрэсПрайшоў 2 чэрвеня 1990 у Саўт-Рыверы. Прысутнічала 20—25 чал.[13] Старшыня — Кастусь Мерляк, сакратары М. Сенька і В. Шчэцька. Дэлегаты прынялі рэзалюцыю пра сучасны момант і задачы БККА на будучыню. Быў абраны новы старшыня БККА Р. Завістовіч. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia