Васілёк шурпаты
Васілёк шурпаты[1] (Centaurea scabiosa) — расліна роду Васілёк сямейства Астравыя. НазваВасілёк шурпаты, галавач, дзядзяк[2][3], валошка-ласкутніца, ласкутніца, лістоўнік[2][4]. РаспаўсюджаннеУ Расіі сустракаецца ў Еўрапейскай часткі, Сібіры. Як заносная, на поўдні Далёкага Усходу. Сустракаецца па ўзлесках лясоў, на палянах, па абочынах дарог, у якасці пустазельнай расліны на агародах і палях злакавых культур. Батанічнае апісанне![]() ![]() Шматгадовая травяністая лугавая расліна з прамым або ўзыходным рабрыстым сцяблом, уверсе галінастым, дасягае ў вышыню 40-120 см . Лісце вынята-надрэзанае на лінейна-ланцэтныя долі, цёмна-зялёнага колеру. Ніжняе лісце на доўгіх хвосціках, верхняе — сядзячае. Кветкавыя кошыкі адзінкавыя, буйныя, абгорткі кошыкаў яйкападобныя з бураватым плёнкавым махровым краем. Вонкавыя і сярэднія лісточкі абгорткі з шырокай аблямоўкай і чорна-бурымі прыдаткамі даўжынёй 2-6 мм. Кветкі ружовыя ці лілова-пурпурнага колеру. Краявыя кветкі некалькі буйней сярэдніх. Цвіце ў чэрвені — верасні. Плод — сямянка 3-5 мм даўжынёй. Папус бялёсы з шэрым адценнем. Насенне ў Сярэдняй Расіі спее ў ліпені — кастрычніку. ПрымяненнеУ народнай медыцыне выкарыстоўваюць як лекавы сродак — у асноўным кветкі, сцёблы і лісце. Настой ужываюць пры жаўтусе, сыпах, вадзянцы і як абязбольвальны сродак. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia