Васіліса Паўлаўна Шыльнікоўская
Васіліса Паўлаўна Шыльнікоўская (1 ліпеня 1925, Масква — 3 чэрвеня 1991, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1979). БіяграфіяСкончыла ў 1951 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працавала ў праектных арганізацыях Новасібірска. З 1966 па 1982 год — галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект»[1]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражывала ў Мінску[2]. ТворчасцьАдзін з аўтараў генплана Акадэмгарадка Сібірскага аддзялення АН СССР, праектаў жылых і грамадскіх будынкаў у Новасібірску, Кемерава, Пракоп’еўску[2]. Галоўныя работы на Беларусі ў галіне ландшафтнай архітэктуры: праекты зон адпачынку, азелянення і абваднення прыгараднай зоны і лесапаркавага пояса Мінска (1960—1980-я, кіраўнік і аўтар), вадасховішчы Крыніцы і Дразды пад Мінскам (1975—1976), вяслярны канал, лугапарк, лесапарк, рэканструкцыя берагавой зоны Заслаўскага вадасховішча пад Мінскам (1976), архітэктурна-ландшафтныя комплексы ўсходніх раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (1982, Дзяржаўная прэмія СССР 1989). Адзін з аўтараў генплана Мінска (1982, прэмія СМ СССР 1985)[1]. Аўтар кнігі «Вялікі Усцюг» (Масква, 1973, 2 выд. 1987)[1]. УзнагародыДзяржаўная прэмія СССР за архітэктурна-ландшафтныя комплексы ўсходніх раёнаў Мінска (1989, у аўтарскім калектыве)[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia