Ватачнік
Ватачнік[1] (Asclepias) — род травяністых раслін падсямейства Asclepiadoideae сямейства кутровых. АпісаннеРод уключае каля ста шматгадовых траў, паўкустоў і кустоў, распаўсюджаных у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы. Сярод іх — як вечназялёныя, так і тыя, у якіх лісце ападае. Тканкі раслін выдзяляюць атрутны млечны сок, здольны выклікаць раздражненне скуры, асабліва з адначасовага ўздзеяння сонечных прамянёў. Некаторыя віды роду культывуюць як дэкаратыўныя расліны. Моцны пах кветак прыцягвае многіх насякомых. Падчас паспявання лісцянкі лопаюцца, адкрываючы насенне з белымі пухнатымі валасінкамі. Дзякуючы валасінкам насенне лёгка разлятаецца, як мы гэта назіраем у дзьмухаўца. Калі адарваць кавалачак ліста або надламіць сцябло, з’явіцца млечны сок, які змяшчае невялікую колькасць каўчуку, што таксама знаходзіць сваё прымяненне. Дзякуючы соку, які змяшчае яшчэ і моцныя эфірныя алеі, расліна практычна не схільная да нападаў шкоднікаў. Ватачнік сірыйскі (Asclepias syriaca) — адна з самых распаўсюджаных пустазельных раслін у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках і Еўропе. ВідыНекаторыя віды: Паводле базы дадзеных The Plant List (2013), род уключае 215 відаў[2]. Некаторыя з іх:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia