Ватыканскі сакрэтны архіўВатыканскі сакрэтны архіў (лац.: Archivum Secretum Apostolicum Vaticanum) — збор архіўных дакументаў у Ватыкане ад сярэднявечча да нашых дзён. «Сакрэтным» архіў завецца таму, што з'яўляецца прыватным архівам Папы і абмежаваны для наведвання. Агульная працягласць стэлажоў з дакументамі 85 км, 40 з якіх, па неправераных дадзеных, з'яўляюцца найбольшым і найдакладнейшым зборам акультнай літаратуры ў свеце[1]. ГісторыяГісторыя збораў архіва пачалася значна раней, аднак афіцыйна архіў заснаваны ў 1610 пры папе Паўлу V, які адлучыў архіў ад Ватыканскай бібліятэкі. Напалеон вывез з Ватыкана значную частку папскіх архіўных дакументаў у Францыю[2]. Аднак у 1816 годзе вялікая частка дакументаў была вернутая прадстаўнікам Святога прастола. У Парыжы засталася невялікая частка архіўных дакументаў (падатковыя, папскія булы і да т.п.), якія прадстаўнікі папы не сталі браць[3]. У 1920 годзе Святы прастол прасіў вярнуць пакінутыя дакументы, але Францыя запытала ў замен некалькі дакументаў па яе гісторыі з архіва Ватыкана і пагадненне не адбылося[3]. Адкрыццё архіваўУпершыню для навукоўцаў архіў Паўла V быў адкрыты ў 1881 годзе па ініцыятыве папы Ільва XIII. Пій XI у 1924 годзе адкрыў доступ да дакументаў да 1846-га года (скон Рыгора XVI), Пій XII падрыхтаваў адкрыццё дакументаў Пія IX (1846—1878), здзейсненае ў 1966 годзе Паўлам VI. Пры Яну Паўлу II у 1978 годзе былі адкрыты архівы пантыфіката Ільва XIII (1878—1903), у 1985 годзе — Пія X (1903—1914) і Бенедыкта XV (1914—1922), напачатку 2006 года матэрыялы пантыфіката Пія XI (1922—1939). ФондыУ XX стагоддзі да архіва былі далучаны архівы кангрэгацый, Апостальскага палаца, Першага Ватыканскага Сабора, Другога Ватыканскага Сабора (у 2000 годзе). У фондах у тым ліку знаходзіцца ліставанне курыі з папскімі нунцыямі і замежнымі дварамі. Збор падзелены на некалькі аддзяленняў:
Фонды Сакрэтнага архіва складаюць 630 розных архіваў, усяго каля 35 тысяч тамоў[4]. Знамянальныя манускрыпты, што захоўваюцца ў архіве:
Доступ да архіваўБез абмежавання доступу для наведнікаў прадстаўлены акты да смерці папы Пія XI (люты 1939 года)[5]. У Ватыканскім сакрэтным архіве штогод працуюць каля 1500 навукоўцаў з усіх краін свету[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia