Вікіпедыя:Добрыя артыкулы

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
✰
Піктаграма добрых артыкулаў
Добрыя артыкулыартыкулы, якія ўдзельнікі Вікіпедыі лічаць аднымі з лепшых артыкулаў праекта. Добрыя артыкулы — артыкулы, якія напісаны з веданнем пытання і раскрываюць закранутую тэму. Па тых ці іншых прычынах яны (пакуль яшчэ) не адпавядаюць крытэрыям выдатных артыкулаў, але ўсё жадаючыя могуць прыняць удзел у іх дапрацоўцы да ўзроўню выдатных.

Перад тым, як з'явіцца на гэтай старонцы, добрыя артыкулы праходзяць працэдуру абрання на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы, дзе іх абмяркоўваюць на прадмет дакладнасці, нейтральнасці, паўнаты і стылю выкладу.

Усе добрыя артыкулы адзначаны знакам ✰ у верхнім правым куце сваёй старонкі, а таксама адпаведным шаблонам унізе артыкула.
Колькасць добрых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі — 190. Гл. таксама Пералік добрых артыкулаў з датамі абрання.

Каляндар

Нядаўна абраныя добрымі артыкулы

Твор «Тутэйшыя»
Твор «Тутэйшыя»

Мікіта Зносак — галоўны герой трагікамедыі «Тутэйшыя» Янкі Купалы ўзростам ад 25 (люты 1918 года) да 28 гадоў (чэрвень 1920 года). Да 1917 года займаў пасаду калежскага рэгістратара ў губернатарскай канцылярыі. У перыяд з 1918 па 1920 гады, калі ў Менск уваходзяць чужынцы, спрабуе прыстасоўвацца да змен. Аднак яго спробы прыстасавальніцтва заканчваюцца няўдачай, у канцы твора яго затрымліваюць бальшавікі.

У вобразе Мікіты Зноска Янкам Купалам ярка паказаны тып людзей, якія адарваліся ад роднай глебы, прыстасаванцаў да любой улады. Паводзіны галоўнага героя ўключаюць у сябе як камізм, так і трагічнасць (далей…).


Магіла Эдыт і Дж. Р. Р. Толкінаў
Магіла Эдыт і Дж. Р. Р. Толкінаў

Берэн і Луціен — персанажы фэнтэзійнага свету, створанага Дж. Р. Р. Толкінам. Берэн — смяротны чалавек, сын Барахіра з Дому Беара[fr]. Луціен — несмяротная эльфійская прынцэса, дачка караля эльфаў Элу Цінгала[en] і маі[en] Меліян[en]. Аднойчы сустрэўшыся, яны закахаліся адзін у аднаго і пераадольваюць мноства выпрабаванняў, каб быць разам. Персанажы Берэна і Луціен упершыню з’яўляюцца ў «Кнізе страчаных паданняў[en]», напісанай Толкінам у 1916—1918 гадах. Пазней іх гісторыя зведвае шматлікія змены.

Гісторыя Берэна і Луціен мае аўтабіяграфічныя матывы. Імёны «Берэн» і «Луціен» выбіты на надмагіллі Толкіна і яго жонкі Эдыт (далей…).


Першая публікацыя апавядання
Першая публікацыя апавядання

«Рускі» — апавяданне, напісанае Максімам Гарэцкім у 1915 годзе, упершыню апублікавана ў часопісе «Полымя» за 1925 год. У цяперашні час як асобны раздзел уключаецца ў аповесць «На імперыялістычнай вайне». Узор антываеннай прозы.

Падзеі адбываюцца падчас Першай сусветнай вайны на расійска-аўстрыйскім фронце. У творы разглядаецца душэўны стан салдата з Магілёўскай губерні, які называе сябе Рускім. Адным з першых у беларускай літаратуры Гарэцкі паглыбляецца ў свядомасць свайго героя, выкарыстоўвае прыём плыні свядомасці для апісання псіхічнага стану чалавека, які адважыўся на забойства (далей…).


Карта спрэчных тэрыторый на мяжы Эрытрэі і Эфіопіі
Карта спрэчных тэрыторый на мяжы Эрытрэі і Эфіопіі

Эфіопа-эрытрэйская вайна — узброены канфлікт паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй у 1998—2000 гадах за кантроль над спрэчнымі памежнымі тэрыторыямі. Падзеі пачаліся з уварвання эрытрэйскай арміі на эфіопскую тэрыторыю, чаму папярэднічаў інцыдэнт у пагранічным пасёлку. Баі з пераменным поспехам вяліся пераважна ў памежжы. У іх прынялі актыўны ўдзел найміты і ваенспецы з былых савецкіх рэспублік, у асноўным расіяне і ўкраінцы.

Яшчэ на першым этапе вайны сфармаваліся тры фронты: заходні — сектар Бадмэ, участак паміж рэкамі Мэрэб і Сетыт, цэнтральны — раён Цэрона—Заламбеса—Алітэна, усходні — раён Бурэ. У выніку супрацьстаяння бакі заключылі мірнае пагадненне і адклалі вырашэнне спрэчкі на нявызначаны тэрмін для разгляду справы ў міжнародным арбітражы, які абавязаў краіны падзяліць спрэчную тэрыторыю прыкладна пароўну. Тэрытарыяльнае пытанне было канчаткова закрыта толькі са зменай улады ў Эфіопіі і перадачы праблемных участкаў эрытрэйцам (далей…).


Геаграфія

Гісторыя

Грамадства

Мастацтва

Філасофія і рэлігія

Навука

Тэхніка і прамысловасць

Асобы

Спорт і забавы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya