Вацлаў Касцевіч

Вацлаў Касцевіч
Ляліва
Ляліва
староста кобрынскі[d]
6 красавіка 1519 — 1532
Папярэднік Іван Храптовіч
Пераемнік Іван Міхайлавіч Харэвіч[d]

Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць не раней за 25 чэрвеня 1532 і не пазней за 12 снежня 1532
Род Касцевічы
Бацька Станька Касцевіч[d][1]
Жонка Ганна Сямёнаўна Кобрынская[2][3] і Ганна са Шчытоў-Неміровічаў[d][2][4]
Дзеці Дарота з Касцевічаў[d][5] і Пётр Касцевіч[d][4]

Ва́цлаў Ста́нкавіч Касце́віч герба «Ляліва» (каля 1448[6] — 1532) — маршалак гаспадарскі[7][8] (1509), староста кобрынскі (1519).

Бацька — Станка Касцевіч, намеснік ковенскі. Брат — Януш, ваявода віцебскі, пасля падляшскі.

У 1501 або 1502 годзе Вацлаў ажаніўся з кобрынскай княгіняй Ганнай, былой жонкай Фёдара Бельскага. Жонка перайшла з праваслаўя ў каталіцтва і фундавала разам з мужам пабудовы ва ўладаннях каталіцкіх цэркваў[9]. У 1512 годзе іхнія правы на Кобрын былі пацверджаныя вялікім князем[10].

Па смерці Ганны, апошняй прадстаўніцы роду Кобрынскіх, атрымаў у арэнду кобрынскія землі. У 1522 годзе збудаваў у Дабучыне (цяпер Пружаны) каталіцкую царкву Свв. Жыгімонта і Вацлава. У 1528 годзе ставіў у войска Вялікага Княства Літоўскага 41 вершніка[11][12].

Ад другога шлюбу з нейкай Ганнай меў сына і дачку. Сын Пётр памёр у маладым узросце. Дачка Дарота была жонкай князя Яраслава Галоўчынскага (у шлюбе мелі 3 сыноў і некалькіх дачок), а з 1569 года — Станіслава Давойны, ад якога мела яшчэ дачку[13]. Памерла ў 1571 годзе.

Крыніцы

  1. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 252. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  2. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 72. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5
  3. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 166.
  4. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 167.
  5. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 122, 167.
  6. Individual Record. Waclaw KOSTEWICZ (AFN: F5TZ-9W) (англ.). FamilySearch. The Church of Jesus Christ of Latter-day Saints (10 лістапада 2011).(недаступная спасылка)
  7. Аннотированный перечень литовских и литовско-русских князей и членов их семей (руск.). Русский гуманитарный интернет-университет (24 ліпеня 2011).(недаступная спасылка)
  8. Вячаслаў Ракіцкі. Каханне ў ахвяру палітычнай авантуры. Беларуская Атлантыда. Радыё «Свабода» (24 ліпеня 2011).
  9. Л. Р. Казлоў.. Кобрын у складзе Вялікага Княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай. Инфокобрин (24 ліпеня 2011).
  10. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. — С. 166. (польск.)
  11. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. — Мн.: Беларуская навука, 2003. — С. 51.
  12. zjamjanin. НЕ Любич. Сфрагистика (печати/пломбы/перстни-печати),кольца. Литовский кладоискатель-ФОРУМ ВКЛ. Lietuvos lobiu ieskotojas - LDK FORUMAS (24 ліпеня 2011).
  13. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. — С. 123. (польск.)

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya