Вацлаў Пануцэвіч
Вацлаў Пануцэвіч, сапраўднае да 1945 года Папуцэвіч (2-я палова 1910/1-я палова 1911, Малая Альшанка каля Гродна, паводле іншых звестках Гожа каля Гродна, або нявызначаная вёска Віленшчыны — 25 жніўня 1991, Чыкага; Псеўданімы: Мікола Волаціч, Volacic Mikola, Volacic M.; Крыптанімы: В. П.) — беларускі палітычны і рэлігійны дзеяч, гісторык. У даваенны часПаходзіў з сям’і беларусаў-католікаў. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Быў выключаны з ліку клірыкаў за беларускую дзейнасць. З 1936 вучыўся на юрыдычным факультэце Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. Удзельнічаў у працы «Акадэміцкага кола сяброў Беларусаведы» (1936—1939). Адзін з арганізатараў «руху маладых адраджэнцаў». З 1935 г. член БХД. З 1 снежня 1935 г. член рэдкалегіі «Студэнцкай Трыбуны», маладзёвага дадатку да «Беларускай Крыніцы». У 1935—1938 гадах быў рэдактарам часопіса «25 сакавіка» (лістапад 1936 — сакавік 1938). З 26 лютага 1936 года сакратар Віленскага аддзела БІГіК. Пасля расколу БХД у 1936 належаў да «Беларускага фронту» ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. Прымаў удзел у выданні газеты «Беларускі фронт». За надрукаваны рэдакцыйны артыкул «Залежнасць ці незалежнасць» у № 3 «Беларускага фронту» за 30 жніўня 1938 г. быў асуджаны на год турмы ўмоўна. У час вайныНа пачатку 2-й сусветнай вайны ў верасні 1939 года мабілізаваны ў 81-ы стралковы полк, які фарміраваўся ў Гродне. 22 верасня 1939 годзе, пасля заняцця савецкімі войскамі Гродна, трапіў у палон. Вызвалены і жыў у Гродне. Паводле Б. Грабінскага, прыкладна ў 1940 годзе да Пануцэвіча ў Гродна ад варшаўскіх беларусаў (кс. В. Гадлеўскага, М. Шчорса і інш.) прыбыў сувязны, які адначасова быў агентам НКУС, але Пануцэвіч «адразу западозрыў, што пасылаюць хлопца бальшавікі, і заявіў у НКУС». Вядома, што нейкі Пануцэвіч у 1940 годзе выкладаў у гродзенскай школе № 1 беларускую мову і літаратуру. Дакладна вядома, што ўвосень 1941 года Пануцэвіч жыў у Гродне па адрасе вуліца Паўночная, 5. З пачаткам нямецкай акупацыі ў кастрычніку 1941 года разам з А. Русаком Пануцэвіч ездзіў у Вільню каб наладзіць сувязь з Віленскім БНК. Вёў настаўніцкія курсы пры Гродзенскім БНК. 27 кастрычніка 1941 года разам з Я. Малецкім сустракаўся з гродзенскім епіскапам Антоніем па справе беларусізацыі праваслаўнай царквы і арганізацыі ў Гродне беларускай праваслаўнай семінарыі. Паводле Я. Малецкага, кандыдатура Пануцэвіча разглядалася мясцовымі нямецкімі ўладамі на пасаду бургамістра Гродна. У сярэдзіне лістапада 1941 года пераехаў з Гродна ў Баранавічы. У 1941—1944 гадах працаваў у падкантрольнай немцам адміністрацыі акругі Баранавічы[2]. На эміграцыіЗ 1944 года ў эміграцыі — спачатку ў Германіі, у перасыльных лагерах, дзе займаўся арганізацыяй беларускага скаўтынгу, а пасля 1949 года — у ЗША. Жыў у Чыкага. Узначальваў Задзіночанне беларускіх скаўтаў на чужыне. Кіраўнік скаўцкай дружыны «Арлы» ў Чыкага. У 1950 годзе — сакратар Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады, з мая 1950 — віцэ-старшыня Беларуска-амерыканскага каталіцкага таварыства. У пачатку 1960-х гадоў заснаваў выдавецтва «Беларуская выдавецкая сябрына». Выдаваў рэлігійна-гістарычныя часопісы: «Беларуская царква» (выдаваўся кірыліцай), «Літва» (лацінкай). Быў жанаты з дачкой Эдварда Будзькі — Ірэнай. Пахаваны на могілках Святога Адальберта ў Найлсе , прыгарадзе Чыкага. Там жа пахаваныя яго родныя[3]. ТворчасцьПакінуў значную творчую спадчыну. Апрацоўваў і выдаваў казкі, чытанкі, пераклаў на беларускую мову «Падарожжа Гулівера да волатаў…» Дж. Свіфта[4], напісаў некалькі кніжак пра беларускі скаўтынг. Зрабіў пераклад літургіі св. Іаана Залатавуста (Чыкага, 1958), якім карысталіся ў беларускай грэка-каталіцкай Спаскай царкве ў Чыкага. Асноўны масіў яго літаратурнага наробку — творы па гісторыі Беларусі:
Шырока супрацоўнічаў з беларускім эмігранцкім перыядычным друкам («Бацькаўшчына», «Беларус» і інш.). Большасць твораў маюць вялікі аб’ём, яны выходзілі зусім малымі накладамі. Быў адным з папярэднікаў (разам з Я. Лёсікам і П. Урбанам) «ліцвінізму», паранавуковай тэорыі, якая аспрэчвае сувязь цяперашняй Літвы і цяперашніх літоўцаў з гістарычнай Літвой. У 2014 годзе, з ініцыятывы сучаснага прыхільніка «ліцвінісцкай» тэорыі Анатоля Тараса, перавыдадзена Папуцэвічава кніга «Літва і Жамойдзь. Розныя краіны і народы»[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia