Вацлаў Плоцкі

Вацлаў Плоцкі
Нараджэнне каля 1293
Смерць 23 мая 1336
Месца пахавання
Род Мазавецкія Пясты[d]
Бацька Баляслаў II Мазавецкі
Маці Кунегунда Чэшская
Жонка Эльжбета[d]
Дзеці Bolesław III of Masovia[d] і Anna of Plock[d]
Веравызнанне каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вацлаў (Ванько) Плоцкі (каля 1293 — 23 мая 1336) — князь плоцкі з 1313 года, леннік чэшскі з 1329. Зяць вялікага князя літоўскага Гедыміна[1].

Біяграфія

Сын мазавецкага князя Баляслава II. Акружаныя больш моцнымі дзяржавамі — Літвой, Польшчай і Ордэнам — мазавецкія ўладары былі вымушаныя лавіраваць паміж імі. Дачка Гедыміна Данміла (у хрышчэнні — Елізавета) дзесьці каля 1316—1318 г. пайшла за князя Вацлава. Гедымінаўна прынесла мужу пасаг, каля паўтара цэнтнера срэбра (146,9 кг) і 1,8 кг золата.

У 1321 годзе Ордэн, падобна, прымусам схіліў Вацлава падпісаць дамову, якая абавязвала яго не дапамагаць Літве ні яўна ні патаемна, спрыяць прускай пагранічнай варце і папярэджваць Ордэн пра пагрозу нападу на яго тэрыторыю. У тэксце дамовы, падпісанай на тэрыторыі Ордэнскай дзяржавы ў замку Голуб Хэльмінскай зямлі 14 траўня, Вацлаў абяцаў не падтрымліваць нікога з ворагаў Ордэна, дапамагаць рыцарам у барацьбе з паганамі і не прапускаць іх праз свае ўладанні, a калі затрымаць не ўдасца, то падаць вестку пра іх праход. Тым не менш, адносіны Ванько з Гедымінам, прынамсі афіцыйна, заставаліся добрымі і войскі BKЛ неаднакроць праходзілі праз Плоцкую зямлю. У 1321 г. па просьбе Вацлава плоцкага ліцвінскае войска напала на Добжыньскую зямлю, прайшоўшы праз ягоныя ўладанні.

У 1326 годзе справа дайшла да добраахвотнага саюзу трох мазавецкіх князёў Баляславічаў: Вацлава, Земавіта II i Трайдэна I з крыжакамі. У 1329 годзе Вацлаў учыніў бунт, але пасля аблогі Плоцка чэшска-крыжацкімі сіламі капітуляваў.

Крыніцы

  1. Bujak Adam. Nekropolie królów i książąt polskich. — Warszawa: Wydawnictwo Sport i Turystyka, 1988. — 39 с. — ISBN 8321727204.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya