Ваўкавічы (Талачынскі раён)
Ваўкаві́чы[1] (трансліт.: Vaŭkavičy, руск.: Волковичи) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Аболецкага сельсавета. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Алёнавіцкага сельсавета[2]. ГісторыяДа 1435 года «дварэц» Ваўкавічы ў складзе Рэпухаўскага маёнтка князя Аляксандра Адзінцэвіча, па ім званага Рэпухаўскім, які на баку вялікага князя Свідрыгайлы браў удзел у бітве пад Вількамірам і пасля паразы з’ехаў разам з сынам да Масквы. Вялікі князь Жыгімонт канфіскаваў Рэпухаўскі маёнтак і надаў літоўскаму пану Юшку Гойцавічу. Пан Юшка завяшчаў сваю «выслугу на вялікім князю Жыгімонце» — «двор» Рэпухаў з «дварцом» Ваўкавічы, «дварцом» Мілотынню, даннікамі Капеньчычамі, даннікамі на Белай[3] і даннікамі Шырневічамі — жонцы Ганне Даўгірдаўне. Пані Ганна, пасля смерці пана Юшкі, другім разам выйшла замуж за пана Івана Іллініча і ў 1481 годзе падарыла яму спадчыну па першым мужы[4]. Славутасці
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia