Ваўцэльна

Ваўцэльна
Морфаметрыя
Даўжыня 1,65 км
Шырыня 0,12 км
Плошча 0,17 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,6 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Ваўцэльна (Беларусь)
Ваўцэльна
Ваўцэльна
Ваўцэльна (Брэсцкая вобласць)
Ваўцэльна
Ваўцэльна
Map

Ваўцэ́льна[1] — возера ў Беларусі, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, на пойме ракі Прыпяць, за 4,1 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Запроссе[2], на поўдзень ад вёскі Вільча.

Плошча паверхні возера 0,17 (0,144[3]) км². Даўжыня 1,65 (2[3]) км, найбольшая шырыня 0,12 (0,14[3]) км, даўжыня берагавой лініі 3,6 (4,2[3]) км. Катлавіна старычнага тыпу, моцна выцягнутая, серпападобнай формы. Схілы катлавіны маюць вышыню да 2 м. Берагі пераважна высокія, пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая.

У час разводдзя возера злучаецца з Прыпяццю.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Общая характеристика озёр Брестской области Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
  3. а б в г Морфометрические параметры озёр Брестской области Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya