Ведзьма (рака)
Ведзьма, Вядзьмянка — рака ў Нясвіжскім і Ляхавіцкім раёнах Беларусі, левы прыток ракі Шчара (басейн Нёмана). Асноўныя прытокі: Шавялёўка, Ардзянка. Даўжыня ракі 35 (29[1], 24[2]) км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Пачынаецца за 500 м на поўнач ад вёскі Слабада Нясвіжскага раёна, упадае ў Шчару на паўночны ўсход ад вёскі Задвор’е. Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, яе шырыня 300—700 м. На працягу 18,9 км рэчышча каналізаванае: ад вытоку да вёскі Сваятычы (9,5 км) і ад вусця Шавялёўкі да горада Ляхавічы (9,4 км). Шырыня рэчышча ў межань 2—10 м. У пойме ракі меліярацыйныя каналы, каля вёскі Кавалі сажалка (плошчай 0,15 км²). Каля вёскі Сычы рака працякае праз сажалку (Сычоўскае возера). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia