Вежавіца гладкая
Ве́жавіца гладкая[1], Вежавіца голая[2] (Turritis glabra) — від кветкавых раслін з роду Вежавіца (Turritis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая, двухгадовая, зрэдку шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—135[2] см, шызаватага колеру. Сцябло прамастойнае. Лісце сядзячае, чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы. Лісце простае, суцэльнае. сцябловае лісце авальна-ланцэтнае, прыкаранёвае — ланцэтнае, звужанае да асновы, зубчастае. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя, з чатырма пялёсткамі, у гронкападобных суквеццях. Плод — сухі стручок. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і горных раёнах Паўночнай Афрыкі. Як заносны від сустракаецца на тэрыторыі ЗША і Канады. Расце на сухіх лугах, палянах і ўзлесках, каля дарог, на пустках. Святлолюбівая расліна. Мезафіт. Лекавая расліна. СінонімыПаводле сайта The Plant List:
Беларускія народныя назвы: палявы лянок, пушнік[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia