Велізарый
![]() Велізарый, Велісарый (грэч. Βελισάριος; каля 505, калоніі Германія Дацкая (Germania in Dacia) правінцыі Мёзія, цяпер Сапарава-Лазня ў Балгарыі — 13 сакавіка 565) — вядомы візантыйскі палкаводзец, паплечнік імператара Юстыніяна I. БіяграфіяПаходзіў з сям’я, якая па розных звестках мела ілірыйскія, фракійскія, германскія (гоцкія) або славянскія карані. Пачаў сваю службу простым салдатам гвардыі імператара Юстына I (518—527), і каля 525 года падчас вайны з Персіяй, ужо камандаваў невялікім атрадам, які дзейнічаў у Персідскай Арменіі. У 527 годзе пры новым Велізарый стаў галоўнакамандуючым Візантыйскай арміяй і ў 530—532 гадах атрымаў шэраг уражлівых ваенных перамог над іранцамі, што прывяло да Вызначыўся падчас вайны з Персіяй (527—532), ужо пры імператары Юстыніяне I у 25-гадовым узросце заняў высокую ваенную пасаду магістра. У 529 годзе атрымаў пасаду стратылата Усходу. У 530—532 гадах у шэрагу бітваў разбіў персідскае войска, у тым ліку пры Дары, хоць пацярпеў паражэнне пры Калініке, але ўрэшце яго дзейнасць прывяла да падпісання з дзяржавай Сасанідаў «вечнага міру» 532 года, Візантыя на дзесяцігоддзе атрымала доўгачаканую перадышку на ўсходніх межах. У 532 годзе ўзначаліў падаўленні паўстання «Ніка» ў Канстанцінопалю, у сталіцы адноўлены парадак і захавана ўлада імператара, што яшчэ болей умацавала становішча Велізарыя пры імператарскім двары. У 533 годзе прызначаны галоўнакамандуючым у вайне з вандаламі ў Паўночнай Афрыцы, разбіў іх пры Трыкамероне, заняў Карфаген, узяў у палон вандальскага караля Гелімера, такім чынам да 534 года разграміў вандальскае каралеўства і яго перастала існаваць. Пасля Велізарыю даручана выгнаць готаў з Італіі і разграміць остгоцкае каралеўства. У 535 годзе адваяваў для Візантыі Сіцылію, затым авалодаў Неапалем і Рымам (536) і потым вытрымаў аблогу ў Рыме; але вайна гэтым не скончылася, а зацягнулася яшчэ на некалькі гадоў. Па багацці Велізарый мог раўняцца з імператарскім дваром. Падчас вайны з готамі рымляне казалі, што Велізарый уласнай моцай можа перамагчы Тэадорыха — толькі на прыбыткі ад сваіх маёнткаў Велізарый выстаўляў да 7 тысяч вершнікаў дружыны. Урэшце, остгоцкі кароль Віцігес, быў захоплены ў палон і адвезены ў Канстанцінопаль. Тым часам, аднавілася вайна з персамі. Перамогі, атрыманыя персідскім царом Хасровам, прымусілі Юстыніяна паслаць Велізарыя ў Азію, дзе ён дзейнічаў з нязменным поспехам і скончыў гэтую вайну. З Азіі Велізарый зноў быў пасланы ў Італію ў 544 годзе, дзе остгоцкі кароль Таціла нанёс жорсткія паразы візантыйскім войскам і авалодаў Рымам. Другая італьянская кампанія Велізарыя (544—548) была не такой удалай. Хоць ён здолеў на кароткі час вярнуць Рым у 547 годзе, перамагчы візантыйцы не змаглі, бо большая частка войска была занята вайной супраць Сасанідаў на Усходзе — Велізарый быў адхілены ад камандавання. Канец остгоцкаму каралеўству паклаў у 552 годзе вечны сапернік Велізарыя Нарсес. Праз 12 гадоў, у 559 годзе падчас нашэсця балгараў Вілізарыю зноў было даручана кіраваць войскам, дзеянні яго былі як і раней паспяховыя. Асноўным прынцыпам тактыкі Велізарыя было «…ўнікнуць рукапашнага бою і ўзяць праціўніка зморам» праз манеўраванне, галоўным чын кавалерыі. Конныя лучнікі складалі аснову яго дружыны. ![]() У 562 годзе Велізарый несправядліва абвінавачаны ў змове супраць імператара і падвергся няміласці, яго маёнткі былі канфіскаваны. Але ў 563 годзе Юстыніян апраўдаў і вызваліў палкаводца, вярнуў усе канфіскаваныя маёнткі і раней падараваныя тытулы, хоць і не вярнуў яго да свайго двара. Аднак, гэтая апала ўжо ў XII стагоддзі стала грунтам для падання пра асляпленне Велізарыя. Падрабязныя звесткі пра Велізарыя змяшчаюць працы прыдворнага гісторыка Пракопія Кесарыйскага, які быў яго дарадцам і ўдзельнічаў у яго паходах. Мазаічная выява Велізарыя, які стаіць побач Юстыніяна, захавалася да нашых дзён у храме св. Віталіса ў Равене (Італія). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia