Пракопій Кесарыйскі
Пракопій Кесарійскі (грэч. Προκόπιος, лац.: Procopius; (500— памёр пасля 562) — візантыйскі познеантычны гісторык. ЖыццёНарадзіўся ў Кесарыі Палесцінскай у арыстакратычнай сям’і. Пракопій Кесарыйскі, будучы з 527 года саветнікам палкаводца Велізарыя, удзельнічаў у паходах супраць персаў, вандалаў і остготаў. Аўтар «Гісторыі войн Юстыніяна» (8 кніг, завершана ў 553), «Пра пабудовы» (553—555), апісанне будаўніцтва пры імператары Юстыніяне (482 або 483—565) і «Апошняй гісторыі» (каля 550, памфлет супраць Юстыніяна і Феадоры). Творы Пракопія Кесарыйскага — важная крыніца па ўнутранай і знешнепалітычнай гісторыі Візантыі і суседніх дзяржаў канца 5 — 6 стагоддзя, утрымоўваюць каштоўныя звесткі пра ўсходніх і паўднёвых славян і гуна-цюркскія плямёны, грамадскі лад, гаспадарку, арганізацыю войска, побыт і г.д., падаюць гісторыю іх ўварвання на Балканы. У кнізе «Тайная гісторыя» (550 год), якая распавядае пра скандальную хроніку імператарскага двара, упершыню ўжыў тэрмін «анекдот»[4] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia