Велікадушны пажыццёвы дыктатар

Велікадушны пажыццёвы дыктатар (англ.: Benevolent dictator for life; BDFL) — жартаўлівы тытул, які прысвойваецца невялікай колькасці лідэраў распрацоўкі праграмнага забеспячэння з адкрытым зыходным кодам. Як правіла тытул прысвойваецца заснавальнікам праектаў, за якімі застаецца апошняе слова ў спрэчках і рознагалоссях унутры супольнасці. Фраза ўзнікла ў 1995 годзе ў дачыненні да Гвіда ван Росума, стваральніка мовы праграмавання Python[1][2].

Гісторыя

Неўзабаве пасля таго, як Ван Росум далучыўся да Карпарацыя нацыянальных даследчых ініцыятыў, гэты тэрмін з’явіўся ў лісце Кена Манхаймера ўдзельнікам сустрэчы па стварэнню паўфармальнай групы курыравання распрацоўкі Python. Пры гэтым першапачаткова прагучаў дадатковы жарт, які называў Ван Росума «Першым часовым BDFL». Па словах Росума, тытул, хутчэй за ўсё, быў прыдуманы Кенам Манхаймерам або Бары Варшавай[3].

Выкарыстанне

Не варта блытаць BDFL з больш распаўсюджаным тэрмінам для лідэраў адкрытага кода «велікадушны дыктатар», які быў папулярызаваны ў эсэ Эрыка С. Рэйманда «Homesteading the Noosphere» (1999)[4].

Прыклады «велікадушных пажыццёвых дыктатараў»

Імя Праект Крыніца
Гвіда ван Росум Python [1]
Віталік Бутэрын Ethereum [5]
Лінус Торвальдс Ядро Linux [6][7]

Крыніцы

  1. а б Гвіда ван Росум. Origin of BDFL (англ.). www.artima.com (31 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2018. Праверана 26 лютага 2025.
  2. Python Creator Scripts Inside Google (англ.). eWEEK (7 сакавіка 2006). Праверана 26 лютага 2025.
  3. Guido van Rossum. Transfer of power (англ.). mail.python.org/ (12 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 26 лютага 2025.
  4. Project Structures and Ownership (англ.). catb.org. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 26 лютага 2025.
  5. Pearson, Jordan. Ethereum's Boy King Is Thinking About Giving Up the Mantle (англ.). VICE (24 красавіка 2017). Праверана 26 лютага 2025.
  6. Constine, Josh. Dropbox Hires Away Google's Guido Van Rossum, The Father Of Python (англ.). TechCrunch (7 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2012. Праверана 26 лютага 2025.
  7. Dee-Ann LeBlanc. Linux For Dummies (англ.). — С. 15. — ISBN 978-0-470-04793-4.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya