Велімір Бата Жываінавіч
Ве́лімір Ба́та Жываі́навіч (сербск.: Велимир Бата Живојиновић; 5 чэрвеня 1933, Карачыца , Каралеўства Югаславія — 22 мая 2016) — сербскі акцёр[5]. За сваю кінакар’еру зняўся ў каля 300 фільмах і тэлесерыялах, з якіх больш за 35 — у фільмах пра партызанаў. Першае з’яўленне на вялікім экране — у фільме «Песма са Кумбаре» (1955). БіяграфіяСвой талент адкрыў у 15 гадоў, калі працаваў рабочым сцэны і часам як статыст у Акадэмічным тэатры ў Бялградзе. Скончыў акцёрскую школу ў горадзе Нові Сад і Бялградскую акадэмію тэатра, кіно і музыкі. Шмат гадоў іграў на сцэне Бялградскага драматычнага тэатра, выканаўшы больш за 300 роляў. У кіно дэбютаваў у 1955 годзе ў фільме «Песма са Кумбаре». Стаў вядомы пад імем Бата Жываінавіч. Поспех да Жываінавіча прыйшоў у «партызанскіх» ваенных фільмах, прысвечаных барцам супраць фашызму ў гады Другой сусветнай вайны. Ён стаў знаходкай для кіно ў вобразах партызан, герояў, абаронцаў Радзімы. Дзякуючы гэтым ролям Жываінавіч мае неафіцыйны тытул «Галоўны партызан Югаславіі». Найбольш прадукцыйны і паспяховы перыяд творчасці Жываінавіча прыпаў на 1960-80-я гады. Зняўся ў некалькіх фільмах на нямецкай мове. На працягу 1980-х гг. сыграў у вялікай колькасці камедый. З’яўляецца заснавальнікам і старшынёй Саюза кінаакцёраў Сербіі. Жываінавіч надзвычай папулярны ў Кітаі дзякуючы ролі ў фільме «Вальтэр абараняе Сараева» (1972), у гэтым вобразе выступіў ён на Expo 2010. З 1991 года актыўны член Сацыялістычнай партыі Сербіі, ад якой некалькі разоў станавіўся дэпутатам, а таксама выступаў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2002 года. 17 кастрычніка 2006 года Жываінавіча падвяло сэрца і ён тры гады вымушаны быў лячыцца на Кубе. У 2012 годзе яго здарыўся інсульт. Памёр 22 мая 2016 года ў Бялградзе ад гангрэны[6]. Пахаваны на Новых могілках Бялграда на Алеі ганаровых грамадзян[7]. Абраная фільмаграфія
Абраныя тэлесерыялы:
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia