Сацыялістычная партыя Сербіі
Сацыялістычная партыя Сербіі (сербск.: Социјалистичка партија Србије) — адна з найстарэйшых партый посткамуністычнай Югаславіі. Утворана 16 ліпеня 1990 года ў выніку зліцця Саюза камуністаў Сербіі з некалькімі сацыялістычнымі рухамі. Першым лідарам партыі стаў Слабадан Мілошавіч. У 90-я гады партыя была кіруючай у Сербіі і Чарнагорыі. На выбарах 1990 года партыя атрымала больш за палову галасоў выбаршчыкаў, на наступных выбарах у 1992, 1993 і 1997 гадах таксама атрымлівала большасць галасоў. Пасля Бульдозернай рэвалюцыі сацыялісты перайшлі ў апазіцыю. У 2001 годзе партыя была абезгалоўлена з-за экстрадыцыі Слабадана Мілошавіча ў Гаагу. У 2003-2007 гадах рэйтынг партыі ўвесь час вагаўся на ўзроўні 5-6%. На выбарах 2008 года партыя атрымала 7,6% галасоў, што дазволіла разлічваць на стварэнне антыпрэзідэнцкага ўрада радыкалаў, дэмакратаў Воіслава Каштуніцы і сацыялістаў. Аднак насуперак усім чаканням, нацыяналістычная Сацыялістычная партыя сфарміравала кааліцыю з процілеглай ёй па ідэалогіі і традыцыях праеўрапейскай Дэмакратычнай партыяй Тадзіча і яе саюзнікамі. Гэта спарадзіла мноства спекуляцый і чутак пра тое, што дэмакраты маглі заплаціць сацыялістам некалькі мільёнаў дынараў за стварэнне кааліцыі для захавання ўлады, паколькі пасля выбараў магчымасць фарміравання антызаходняй кааліцыі ва ўрадзе была як ніколі ў незалежнай Сербіі вялікая, што азначала б кардынальную змену знешняй палітыкі Сербіі, у тым ліку ў адносінах з Захадам і ЕС. Да 2006 года падтрымлівала цесныя сувязі з «Югаслаўскімі левымі» — аб'яднаннем 23 камуністычных і посткамуністычных груп былой Югаславіі, якія ўзначальваюцца жонкай Мілошавіча. Цяпер дамагаецца ўступіць у Сацыялістычны інтэрнацыянал, аднак гэтаму супрацьстаіць Сацыял-дэмакратычная партыя Босніі і Герцагавіны і шэраг іншых членаў Сацінтэрна. З 2012 уваходзіць у склад кааліцыйнага ўрада Прагрэсіўнай партыі Сербіі, Сацыялістычнай партыі Сербіі, рухі Г17, Партыі пенсіянераў, Новай Сербіі. Статыстыка на парламенцкіх выбарах
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia