Верашчакі (Горацкі раён)

Населены пункт
Верашчакі (Горацкі раён)
Краіна
Каардынаты
Часавы пояс
{{{1}}} на карце Беларусі
Верашчакі (Горацкі раён) (Беларусь)
Верашчакі (Горацкі раён)
Верашчакі (Горацкі раён) (Беларусь)
Верашчакі (Горацкі раён)

Верашчакі — былы сельскі населены пункт, вёска да 1941 года ў складзе Шарыпскага сельсавета Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (Беларусь).

Гісторыя

У сярэдзіне XIX стагоддзя царскі ўрад з мэтай прыцягнуць яўрэйскае насельніцтва да сельскагаспадарчай працы, вырашыў арганізаваць яўрэйскія земляробчыя калоніі. У 1851 годзе ў Горацкім павеце была створана калонія — паселішча ў вёсцы Верашчакі, дзе жыло некалькі беларускіх сем’яў. Спачатку ў калоніі пасялілася 9 сем’яў яўрэяў. Яны мелі 126 дзесяцін зямлі, 14 коней і 15 кароў. Калі аб стварэнні паселішча стала вядома ў яўрэйскіх абшчынах Беларусі, туды сталі прыязджаць яўрэі з Оршы, Дуброўна, Віцебска, Бабруйска і Мінска[1].

У 1898 годзе ў Верашчаках пражывала 168 чалавек, якія працавалі на 120 дзес. зямлі[2].

Пасля кастрычніка 1917 года вёска Верашчакі ў складзе Шарыпскай воласці Горацкага павета. Тут працавала найбуйнейшая яўрэйская земляробчая гаспадарка ў Горацкім павеце, дзе пражывала больш за 40 сем’яў. Некаторыя сем’і мелі там ад 10 да 15 дзесяцін, але былі і тыя, у якіх было ўсяго па 2—3 дзесяціны. У гэты час у вёскі сталі будаваць дамы і сяліцца беларусы з навакольных вёсак[3]. У 1924 года ў вёсцы пражывала ўжо 54 сям’і (269 жыхароў)[4]. У 1925 годзе 10 рамеснікаў Верашчак уваходзілі ў склад Горацкага раённага яўрэйскага рамесна-крэдытнага таварыства «Ека», якое давала рамеснікам крэдыты ад 10 да 300 рублёў пад 2,5% гадавых[5].

У 1924 годзе ў Верашчаках была адкрыта яўрэйская пачатковая школа, дзе вучылася 30 вучняў.

У 1930 годзе ў Верашчаках быў арганізаваны яўрэйскі калгас «Новы шлях», у які ўступіла 17 сем’яў (157 чалавек)[6]. Акрамя сельскай гаспадаркі жыхары актыўна займаліся рамеснай вытворчасцю, у прыватнасці працавалі ў кузні, якая абслугоўвала сялян з мясцовых вёсак. Аднак, у 1932 годзе кузня з-за недахопу вугалю і жалеза вымушана была далучыцца да кааператыву кавалёў з Горак[7]. У 1934 годзе яўрэйскі калгас у Верашчаках быў аб’яднаны з 8 калгасамі суседніх вёсак. У склад калгаса ўвайшла і кавальская майстэрня. У гэтыя гады ў Верашчаках сталі сяліцца беларусы з навакольных вёсак[8]. Была адкрыта сямігадовая школа, у якую прыходзілі на вучобу дзеці з бліжэйшых вёсак.

У сярэдзіне ліпеня 1941 года, калі Горацкі раён быў акупаваны, у вёсцы немцамі было арганізавана яўрэйскае гета. Пастаяннай аховы не было, але яго перыядычна наведвалі паліцыянты з размешчанага побач, у вёсцы Шарыпы, валаснога паліцэйскага ўчастка. Габрэям загадалі нашыць на вопратцы жоўтыя зоркі, нікуды не сыходзіць з вёскі. Адміністрацыя запатрабавала, каб яны працавалі бясплатна на палях мясцовага калгасу.

Летам 1942 года[9] (дакладная дата пакуль не ўстаноўлена) вязні гета былі расстраляны.

Рашэннем Горацкага раённага выканаўчага камітэта ў 1967 годзе населены пункт выключаны з уліковых даных.

Крыніцы

  1. Лившиц, В. М. Горецкая еврейская община: страницы истории — Горки:2010.С.64
  2. Верещаки. Российская еврейская энциклопедия// http://www.rujen.ru/index.php/Верещаки Архівавана 11 мая 2021.
  3. Памяць. Горацкі раён — Мн.:1996. С.502
  4. Исторический архив Беларуси. Ф. 30, оп. 2, д. 6016, л.16
  5. Сраговіч М. М., Яўрэйскае насельніцтва Горацкага раёна (мінулае і сучаснае). Кароткі гістарычны агляд сацыяльна-эканамічных и бытавых момантаў// Працы навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі. — Горкі: 1927. С.194
  6. Исторический архив Беларуси Ф. 338, оп.1, д. 233. л. 15
  7. Лившиц, В. М. Горецкая еврейская община: страницы истории — Горки:2010.С.126
  8. Памяць. Горацкі раён С. 502
  9. Верещаки. Российская еврейская энциклопедия// http://www.rujen.ru/index.php/%D0%92%D0%B5%D1%80%D0%B5%D1%89%D0%B0%D0%BA%D0%B8 Архівавана 11 мая 2021.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya