Вера, Надзея, Любоў і іх маці Сафія![]() Вера, Надзея, Любоў і маці іх Сафія (грэч. Αγία Σοφία και οι κόρες της Πίστη, Ελπίς, Αγάπη; лац. Fides, Spes, Caritas) — хрысціянскія святыя, ушанаваныя ў ліку мучаніц. Жылі ў II стагоддзі ў Рыме (пам. 137). Памяць здзяйсняецца ў Праваслаўнай царквы 17 верасня (па юліянскім календары). Сафія, удава з Мілана, прыбыла ў Рым і спынілася ў багатай дамы па імі Фесамнія. Паводле падання, Вера (грэч. Πίστη), Надзея (грэч. Ελπίς) і Любоў (грэч. Αγάπη)[1] выхоўваліся маці ў хрысціянскай набожнасці. Калі імператар Адрыян даведаўся пра гэта, ён паспрабаваў спакусіць і прымусіць пакланіцца багіні Артэмідзе — спачатку абяцаннем багатых падарункаў, а затым пагрозамі. Але яны непахісна вызнавалі сваю веру ў Хрыста. Імператар загадаў падвергнуць дочак Сафіі жорсткім катаванням, але яны цудоўным чынам перанеслі іх і загінулі толькі быўшы абезгалоўленымі ці засечанымі. На дзень смерці Веры было 12 гадоў, Надзеі — 10 і Любові — 9. Імператар аддаў скатаваныя целы дочак Сафіі, яна з пашанай пахавала іх і памерла праз тры дні. Першапачатковыя грэчаскія імёны дочак — Пістыс, Элпіс і Агапэ — былі перакладзены, і толькі імя іх маці Сафіі («Мудрасць») захавала арыгінальнае гучанне. Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia