Юліянскі каляндар
Юлія́нскі калянда́р («стары стыль») — каляндар, распрацаваны александрыйскімі астраномамі і ўведзены пры Юліі Цэзары (46 да н.э.), які складаецца з трох гадоў па 365 сутак («звычайных») і чацвёртага (нумар якога дзеліцца на чатыры, «высакоснага») у 366 сутак. Адставанне юліянскага календара ад сонечнага складае 24 гадзіны за 128 гадоў. Гэтая недакладнасць была выяўленая ў 1324. Але новая сістэма злічэння была ўведзеная толькі ў 16 ст. — ёй стаў Грыгарыянскі каляндар. Структура юліянскага каляндараУ юліянскім календары звычайны год складаецца з 365 дзён і дзеліцца на 12 месяцаў. Раз у 4 гады аб'яўляецца высакосны год, у які дадаецца адзін дзень — 29 лютага (раней аналагічная сістэма была прынята ў задыякальным календары па Дзіянісію). Такім чынам, юліянскі год мае працягласць у сярэднім 365,25 дзён, што больш на 11 хвілін працягласці трапічнага года. У юліянскім календары гады бываюць высакосныя і невысакосныя; першым днём года можа быць любы з сямі дзён тыдня з панядзелка па нядзелю. У сукупнасці гэта дае 2 × 7 = 14 варыянтаў календара. Месяцы![]()
Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia