Вера Рыгораўна Бакурына
Вера Рыгораўна Бакурына (нар. 25 студзеня 1925) — беларуская ўрач-педыятр. Заслужаны ўрач БССР (1966). Першы галоўны ўрач Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы[2]. БіяграфіяНарадзілася ў зніклай цяпер вёсцы Залескі ў сучасным Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці. Бацьку рэпрэсавалі і ён не вярнуўся з будоўлі Беламора-Балтыйскага канала[2]. Па заканчэнні дзявятага класа патрапіла на фронт, да 1943 года працавала сандружынніцай на санітарным цягніку[2]. Пасля вяртання з эвакуацыі 2-га Маскоўскага медінстытута пачала там навучанне. Туды яе прынялі без атэстата і іспытаў, як і іншых удзельнікаў вайны, але толькі на педыятрычны факультэт, бо бракавала сярэдняй медыцынскай адукацыі[2]. Па размеркаванні пачала працу ў Шарашове. Праз тры гады працы ў Шарашове па заканчэнні клінічнай ардынатуры Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута стала загадваць кансультацыяй Брэсцкай абласной бальніцы з 1954 года[2]. У 1967 годзе Веру Бакурыну выклікалі ў гараддзел і прапанавалі ўзначаліць гарадскую дзіцячую бальніцу, якую толькі пачалі будаваць. Пазней працавала ўрачом у дзіцячай паліклініцы[2]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia