Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца
Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца — установа аховы здароўя ў Брэсце. Размешчана па вуліцы Халтурына, 12 ГісторыяЗаснавана 20 лютага 1968 года як дзіцячая гарадская бальніца. У гэты ж час уведзена ў лад дзіцячая паліклініка. 11 снежня 1968 года адкрыты дзіцячы стацыянар, які размясціўся ў новапабудаваным корпусе. Пачалі функцыянаваць I, II, III дзіцячыя аддзяленні, у 1970 годзе адкрытае IV аддзяленне[2]. 1 студзеня 1975 года Брэсцкая гарадская дзіцячая бальніца рэарганізавана ў Брэсцкую абласную дзіцячую бальніцу. У 1983 годзе адкрытае V аддзяленне па выходжванні неданошаных дзяцей[2]. 15 жніўня 1987 адкрытае аддзялення рэанімацыі. 2 студзеня 1989 года адбылася рэарганізацыя медыцынскай дапамогі дзіцячаму насельніцтву: дзіцячыя паліклінікі перайшлі ў падпарадкаванне гарадскога аддзела аховы здароўся, а стацыянар стаў самастойнай лячэбнай установай. 1 жніўня 1989 года скончылася будаўніцтва новага 6-ці павярховага корпуса бальніцы. Адкрытыя аперацыйны блок, хірургічнае і траўматалагічнае аддзяленні[2]. 1 жніўня 1990 года адкрытае ЛОР-аддзяленне. 15 студзеня 1992 года адкрытае неўралагічнае аддзялення. 22 чэрвеня 1994 года адбылося вядзяленне палаты гнойнай хірургіі[2]. З 26 верасня 2000 года лячэбна-прафілактычная ўстанова «БДАБ». У 2003 годзе кансультатыўная паліклініка выведзена з боксаў прыёмнага аддзялення ў асобны корпус. 25 мая 2006 года ЛПУ «БДАБ» перайменаваная ва ўстанову аховы здароўя «Брэсцкая ДАБ». У тым жа годзе адбылася рэканструкцыя і мадэрнізацыя аддзялення рэанімацыі і аперацыйнага блока. У 2011—2013 гадах праведзена рэканструкцыя і мадэрнізацыя старога 3-х павярховага корпуса бальніцы[2]. ДзейнасцьАказвае спецыялізаваную лячэбна-дыягнастычную стацыянарную і кансультатыўна-паліклінічную медыцынскую дапамога дзіцячаму насельніцтву г. Брэст і Брэсцкай вобласці, з’яўляецца цэнтрам арганізацыйна-метадычнага кіраўніцтва ўстановамі аховы здароўя вобласці, базай спецыялізацыі, павышэння кваліфікацыі ўрачоў і сярэдняга медыцынскага персанала. У структуры бальніцы 11 клінічных і 9 параклінічных аддзяленняў і кабінетаў[3]. Кірункі спецыялізаванай медыцынскай дапамогі; алергалогія і імуналогія, гематалогія, кардыялогія, нефралогія, артапедыя, отарыналарынгалогія, афтальмалогія, пульманалогія, рэўматалогія, траўматалогія, эндакрыналогія і інш. Спецыялісты бальніцы выкарыстоўваюць сучасныя эфектыўныя методыкі выходжвання дзяцей з выкарыстаннем найноўшага дыхальнага абсталявання, апаратаў n-CPAP-тэрапіі; праводзяць лячэнне вялікіх Бэйкеравых кіст з выкарыстаннем механічнага, фізнага і хімічнага спосабаў знішчэння атыповых клетак пухліны, аперацыі па выпраўленні дэфармацыі таза «Маделунге» з дапамогай апарата Ілізарава, пластыку ахілавага сухажылля пры дзіцячым цэрэбральным паралічы; ужываюць гіпербарычную аксігенацыю для лячэння дзяцей з радавой траўмай[3]. Кіраўнікі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia