Вера Уладзіміраўна Шырокая
Вера Уладзіміраўна Шырокая (25 красавіка 1985, Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве[2]. БіяграфіяНарадзілася 25 красавіка 1985 года ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія». Працавала сакратаром пярвічнай арганізацыі з правамі райкама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Бабруйскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага мастацкага каледжа. Пазней узначальвала Бабруйскі гаркам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. З 2017 па 2019 год — дырэктар Бабруйскага дзяржаўнага каледжа імя А. Я. Ларына. З’яўлялася дэпутатам Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання. Сям’яЗамужам, мае сына. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia