Вернер Кольмаер
Вернер Кольмаер (ням.: Werner Kohlmeyer; 19 чэрвеня 1924 — 26 сакавіка 1974) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ. Кар’ераБыў у складзе нацыянальнай каманды ФРГ, якая выйграла чэмпіянат свету 1954, на гэтым чэмпіянаце выступаў у футболцы пад нумарам 3. Усяго прыняў удзел у 22 матчах за зборную Заходняй Германіі. Таксама выступаў за футбольны клуб «Кайзерслаўтэрн», гуляючы за яго з 1941 па 1957 год. Звычайнай пазіцыяй, якую займаў Кольмаер, з’яўлялася пазіцыя левага абаронцы. Кольмаер стаў шырока вядомы пасля чэмпіянату свету 1954 у футбольным свеце сваімі сэйвамі ў крытычных момантах гульні на лініі штрафной, асабліва яскрава гэты талент выявіўся ў гульні супраць зборнай Югаславіі. У той гульні Кольмаер некалькі разоў выратаваў каманду, практычна кладучыся пад удары па варотах зборнай Германіі. У фінальнай гульні чэмпіянату свету 1954 Вернеру Кольмаеру ўдалося эфектыўна стрымаць Золтана Цібара, важнага гульца зборнай Венгрыі. Заставаўся ў стартавым складзе каманды да 1957 года. У адной з апошніх гульняў за Германію 1 снежня 1954 года на стадыёне «Уэмблі» ў таварыскай сустрэчы са зборнай Англіі Вернеру супрацьстаяў на полі Стэнлі Мэцьюз, Кольмаер ганарыўся тым фактам, што не дапусціў ніводнага сутыкнення з вядомым сваёй чыстай гульнёй Мэцьюзам. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia