Вестник Западной России![]() «Вестник Западной России» («Вѣстникъ Западной Россіи») — расійскі штомесячны гісторыка-літаратурны часопіс «заходнерускага» кірунку, які выдаваўся з 1864 па 1871 годы ў Вільні; да гэтага меў назву «Вестник Юго-Западной и Западной России» і выдаваўся ў Кіеве (1862—1864). ГісторыяЧасопіс быў заснаваны ў 1862 годзе гісторыкам і журналістам Ксенафонтам Гаворскім і першапачаткова называўся «Вестник Юго-Западной и Западной России». Першы нумар часопіса выйшаў у Кіеве 1 ліпеня 1862 года. У жніўні 1864 года часопіс быў перайменаваны ў «Вестник Западной России», і выданне яго было перанесена ў Вільню. З 1870 года К. Гаворскі адышоў ад кіраўніцтва часопісам праз цяжкую душэўную хваробу, і галоўным рэдактарам стаў Іван Эрэміч. Пасля смерці Гаворскага ў 1871 годзе часопіс спыніў сваё існаванне[1]. Часопіс карыстаўся матэрыяльнай падтрымкай віленскага генерал-губернатара М. М. Мураўёва-вешальніка[2]. ЗместУ часопісе публікаваліся розныя даследаванні, прысвечаныя гісторыі, статыстыцы, этнаграфіі, краязнаўстве «заходнерускіх зямель», гістарычныя дакументы, архіўныя матэрыялы[2]. Акрамя таго, друкаваліся мастацкія творы[3], публіцыстычныя і палемічныя артыкулы. Напачатку выступаў з пазіцый нацыянальнага адраджэння ўкраінцаў і беларусаў, але хутка адышоў ад такога кірунку і стаў правадніком ідэі заходнерусізму[3]; ухваляў мерапрыемствы па задушэнні паўстання 1863—1864 гадоў[2]. Украінафільства таксама разглядалася рэдакцыяй часопіса як інструмент польскага ўздзеяння на маларускае насельніцтва[1]. Падтрымліваў палітыку расійскіх улад, накіраваную на стварэнне ў Беларусі рускамоўнай школы, насаджэнне расійскага чыноўніцтва і інш. Выступаў супраць польскага і беларускага дваранства, каталіцкага духавенства, уніяцтва. Змяшчаў матэрыялы па археалогіі, краязнаўстве, статыстыцы, этнаграфіі Беларусі, Літвы, Украіны[3]. Часопіс падтрымліваў дзяржаўную палітыку, якая праводзіцца ў рэгіёне, выступаў органам кансерватыўнай думкі. Вакол часопіса ўтварылася кола аўтараў, якія адстойвалі ідэю адзінства рускага народа ў трох яго галінах, змагаліся з паланізацыяй і каталіцкім празелітызмам. З часопісам супрацоўнічалі, напрыклад, Панцеляймон Куліш, Павел Кукальнік, Міхаіл Юзафовіч і іншыя. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia