Веткаўскі біялагічны заказнік

Веткаўскі біялагічны заказнік — былы біялагічны заказнік у Беларусі ў паўднёвай частцы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Плошча 5,9 га. Створаны ў 1978 годзе з мэтай аховы дзікарослых лекавых раслін. На тэрыторыі заказнік забаранялася правядзенне асушальных прац, здабыча торфу, выпас скаціны і сенакос раней тэрмінаў, якія забяспечваюць насеннае аднаўленне раслін, а таксама збор ягад (чарніцы, брусніцы і іншых) пры дапамозе механічных прыстасаванняў (грабянцоў, скрабкоў, і іншых).

Скасаваны пастанаўленнем Савету Міністраў №1697 ад 27 снежня 2007 года[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya