Вода-вадзяны ядзерны рэактарВода-вадзяны ядзерны рэактар ― рэактар, у якім у якасці запавольніка і цепланосьбіта выкарыстоўваецца звычайная вада. Вода-вадзяныя ядзерныя рэактары выкарыстоўваюцца ў розных мэтах: на АЭС, транспарце (звычайна на атамных падлодках, буйных ваенных караблях, ледаколах), у навуковых даследаваннях, магчыма іх выкарыстоўваць для цэнтралізаванага цеплазабяспячэння (гл. атамная станцыя цеплазабяспячэння). Найбольшае распаўсюджанне на атамных электрастанцыях атрымалі наступныя мадэлі:
Прынцып дзеяння![]() У корпусе рэактара размешчаны цеплавыдзяляльныя зборкі, якія запоўнены цеплавыдзяляльнымі элементамі, у якіх размешчана ядзернае паліва. Вада праходзіць паміж імі і за кошт ядзернай энергіі награваецца. Пры гэтым вада выконвае роллю запавольніка нейтронаў (зніжае хуткасць нейтронаў да такой, пры якой яны могуць узаемадзейнічаць з атамамі паліва, пры гэтым кінетычная энергія нейтронаў пераходзіць у цеплавую), цепланосьбіта (адводзіць цеплавую энергію ад рэактара) і адбівальніка (не дае нейтронам пакінуць рэактар). Вада ў рэактары можа знаходзіцца пад любым ціскам, у тым ліку і пры атмасферным. Але ў энергетычных вода-вадзяных рэактарах неабходна выкарыстоўваць ваду пад вялікім ціскам (такім, пры якім яе тэмпература кіпення большая за максімальную тэмпературу пары ў другім контуры, каб прадухіліць яе кіпенне). Перавагі
Недахопы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia