Войны Залатой Арды з Вялікім Княствам Літоўскім

Войны Залатой Арды з Вялікім Княствам Літоўскім адбываліся на працягу XIII—XV стагоддзяў.

Гісторыя

У 1243 годзе частка дзяржавы Рурыкавічаў стала ўлусам Залатой Арды, якая падпарадкавала княствы паўночна-ўсходняй, паўднёвай і паўднёва-заходняй Русі. Адносна вольнымі засталіся толькі паўночна-заходнія і заходнія рэгіёны — Полацкая зямля, Панямонне, часткова Смаленскае княства, а таксама Ноўгарад і Пскоў. На час гэтых падзей прыпала ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага.

Легендарная частка беларуска-літоўскага летапісання паведамляе пра дзве пераможныя бітвы вялікіх князёў літоўскіх над татарскімі кантынгентамі — пад Магільнам на Нёмане і пад Кіевам на Ірпені — датаванне іх няпэўнае і звычайна ў сучаснай гістарыяграфіі гэтыя падзеі лічаць міфічнымі.

Першы пэўна вядомы паход татараў супраць Вялікага Княства Літоўскага — выправа Бурундая разам з галіцка-валынскімі князямі ў 1258 годзе. Пазней, да 1338 года вядома яшчэ прынамсі шэсць паходаў татар разам з галіцка-валынскімі князямі на Вялікае Княства Літоўскае. Напрыклад, у 1274 і 1277 гадах адбыліся такія агульныя паходы на Гарадзеншчыну.

Ва ўладарства Альгерда ў 1362 годзе арганізаваны паход на Падолле, якое было пад уладай татараў, якія не залежалі ад Залатой Арды, бо там трывала стадыя распаду. У бітве на Сініх Водах вялікалітоўскія войскі разбілі татараў. У выніку перамогі Альгерд пашырыў тэрыторыю дзяржавы да вусцяў Дняпра і Днястра.

У 1399 годзе на супраць ардынцаў пайшоў Вітаўт, паход быў яго ўмяшаннем у грамадзянскую вайну ў Залатой Ардзе, ён падтрымліваў прыхільнікаў Тахтамыша і выступіў супраць Цімура Кутлуга. Аднак кампанія Вітаўта правалілася, яго войскі былі разбіты ў бітве на Ворскле. Перамога дазволіла хану Цімуру Кутлугу зрабіць спусташальны набег на Кіеўшчыну і Валынь.

Пазней Вітаўт, на працягу 1412—1422 гадоў, працягваў умешвацца ва ўнутраныя справы Залатой Арды.

Пасля распаду Залатой Арды асноўным праціўнікам ВКЛ на паўднёвым кірунку стала Крымскае ханства.

Гл. таксама

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya