Воласагаловы
Воласагаловы (Trichuris) — род паразітычных гельмінтаў класа круглых чарвей. АпісаннеДаўжыня самцоў 20—80 мм, самак 39—90 мм. Галаўны канец воласападобны, хваставы патоўшчаны. Адрозніваецца 62[1] віды. Пашыраны ўсюды. Паразітуюць у тоўстым кішэчніку дзікіх і свойскіх жывёл, таксама чалавека. Найбольш вядомыя воласагалоў чалавечы (Trichuris trichiura), у дзікай і свойскай жывёлы Trichuris ovis, Trichuris suis, Trichuris vulpis і інш. Чарвяк сваёй пярэдняй воласападобнай часткай прашывае слізістую абалонку кішэчніка і моцна ўтрымліваецца там. Жывіцца воласагалоў клеткамі крыві і эпітэлію кішэчніка. ![]() Жывёлы і чалавек заражаюцца пры заглынанні інвазійных яец з ежай і вадой. Паразіты глыбока пранікаюць у слізістую абалонку кішэчніка і выклікаюць хваробу — трыхацэфалёз. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia