Трыхацэфалёз
Трыхацэфалёз[7] (trichocephalosis, трыхуроз) — гельмінтоз з групы нематадозаў, які характарызуецца пашкоджаннем органаў страўнікава-кішачнага тракта. Этыялогія і эпідэміялогія![]() Узбуджальнік трыхацэфалёзу — воласагалоў чалавечы (Trichuris trichiura). У большасці выпадкаў хвароба працякае бессімптомна, пры цяжкай інвазіі назіраюцца страўнікава-кішачныя парушэнні. Як і іншыя геагельмінтозы, трыхацэфалёз шырока распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках і найбольш часта сустракаецца ў дзяцей з бедных слаёў насельніцтва. Чалавек заражаецца пры ўжыванні садавіны, ягад, агародніны, забруджаных інвазійнымі яйцамі ўзбуджальнікаў[8]. Воласагалоў мае шырокі задні і ніткападобна вытанчаны пярэдні канец цела, што надае яму падабенства з пугай. Дарослыя гельмінты паразітуюць у сляпой і абадковай кішцы, глыбока ўкараніўшыся ў слізістую пярэднімі канцамі цела. Тысячы яец, якія штодня адкладваюцца самкай, выходзяць з калам вонкі і даспяваюць у глебе. Пасля праглынання чалавекам яец з іх у дванаццаціперснай кішцы вылупляюцца лічынкі, якія спеюць і затым мігруюць у тоўстую кішку. Цыкл развіцця паразіта займае каля 3 месяцаў. Тэрмін жыцця дарослых гельмінтаў складае некалькі гадоў. Клінічная карцінаРэакцыя арганізма на ўкараненне воласагаловаў выказана слаба. У большасці выпадкаў клінічныя праявы і эазінафілія адсутнічаць. Пры цяжкай інвазіі магчымыя боль у жываце, страта апетыту і панос з прымешкай слізі ці крыві, што нагадвае неспецыфічны язвавы каліт і хваробу Крона. У дзяцей, якія недаядаюць і пакутуюць хранічным паносам, цяжкі трыхацэфалёз можа прывесці да выпадзення прамой кішкі. Сярэднецяжкая інвазія можа ўскладніцца затрымкай росту. Таксама могуць назірацца агульная слабасць, галаўны боль, парушэнне сну, зрэдку сутаргі[9]. ПатагенезПатагеннае дзеянне выяўляецца ў траўматызацыі слізістай абалонкі кішачніка. Укараняючыся ў яе тонкім галаўным канцом, воласагаловы ствараюць спрыяльныя ўмовы для наступнага пранікнення патагенных бактэрый і ўзнікнення інфекцыйных захворванняў. Акрамя таго, яны вылучаюць таксіны, якія атручваюць арганізм[10]. Дыягностыка![]() Пры мікраскапіі кала выяўляюць яйцы ўзбуджальніка памерамі 50х20 мкм, якія па форме нагадваюць лімон. Палаваспелыя воласагаловы маюць даўжыню 3-5 см і часам бачныя пры рэктараманаскапіі. Лячэнне і прафілактыкаДля прафілактыкі патрэбна санітарнае добраўпарадкаванне населеных месцаў, выкананне правіл водазабеспячэння і харчавання. Для лячэння ўжываюць наступныя лекавыя прэпараты[11]:
У жывёлАпісаннеЗ жывёл да трыхацэфалёзу ўспрыімлівыя дробная і буйная рагатая жывёла, свінні, сабакі, лісы, найбольш хварэюць парасяты ва ўзросце 2 — 4 месяцы, авечкі ў 1,5 — 3 гады. Заражаюцца пры заглынанні інвазійных яец з кормам і вадой. Хворыя жывёлы трацяць апетыт, худзеюць, у іх парушаецца дзейнасць стрававальнай (паносы, запоры), нервовай (прыгнечаны стан) сістэм, затрымліваецца рост[12]. Лячэнне і прафілактыкаДля прафілактыкі робяць дэгельмінтызацыі вясной і ўвосень, мяняюць выпасы, гной абясшкоджваюць біятэрмічна[7]. У лячэнні свіней выкарыстоўваюць бубулін, авечак — прамінтын[7]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia