Волка (прыток Заходняй Бярэзіны)
Во́лка — рака ў Валожынскім раёне Мінскай і Іўеўскім раёне Гродзенскай абласцях Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана). Даўжыня ракі складае 36 кіламетраў. Плошча вадазбору — 391 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад хутара Рудня Валожынскага раёна, упадае ў Бярэзіну за 7 кіламетраў ніжэй вёскі Бакшты. Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша і Нёманскай нізіне. Сярэдняе і ніжняе цячэнне ракі ў межах Налібоцкай пушчы. Даліна невыразная. Абалона вузкая, забалочаная, пад лесам і хмызняком; шырыня 10—15 метраў, у сярэднім і ніжнім цячэнні да 200 метраў. Рэчышча звілістае, разгалінаванае ў сярэднім цячэнні, на працягу 5 кіламетраў ад вытоку каналізаванае; шырыня ў межань у вярхоўі складае 1—3 м, ніжэй — 3—8 м. Берагі стромкія, абрывістыя, невысокія, складзеныя з сугліністых і тарфяна-балотных грунтоў. Сярод прытокаў — рэкі Ізледзь, Лубянка, Альшаніца, Жаўнянка, Пружаніца, Сівічанка. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia