Бярэзіна (прыток Нёмана)
Бярэ́зіна ці Захо́дняя Бярэ́зіна — рака ў Гродзенскай і Мінскай абласцях Беларусі, правы прыток ракі Нёман. Гідраграфія![]() Пачынаецца каля вёскі Бортнікі Маладзечанскага раёна, на вышыні 300 м над узроўнем мора, працякае ў Валожынскім і Іўеўскім раёнах. Мясцовае суднаходства ад вёскі Бакшты (за 45 км ад вусця) — у перыяд высокай вады. Даліна выразная, яе шырыня ў верхняй частцы 0,5—3 км, ніжэй вёскі Забрэззе 2—3 км. Пойма нізкая, асушаная, месцамі ўзгорыстая, шырыня ў вярхоўі 0,2—0,5 км, на астатніх участках ад 0,3 да 3 км. У пойме ракі Бярэзінскае балота[1]. Рэчышча моцназвілістае, шырыня ракі ў межань у вярхоўі 5—20 м, у сярэдняй і ніжняй плыні 20—35 м, паблізу вусця да 50 м. Бярэзіна на ўчастку Гародзькі — Сакаўшчына праразае знешнюю граду Ашмянскага ўзвышша. У сярэдняй плыні на рацэ Сакаўшчынскае вадасховішча. Амаль усе прытокі Бярэзіны каналізаваныя. У басейне ракі каля 20 каналаў даўжынёй больш за 5 км (агульная даўжыня больш за 150 км). Вадазбор — 4 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 30 м³/с. Агульнае падзенне — 172 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,8 ‰. Асноўныя прытокіСправа: Ластаянка, Цвецень, Краўлянка, Альшанка, Чарніца, Чапунька. Злева: Іслач, Волка, Дубіна. На рацэЗона адпачынку Барок (12 км на поўдзень ад Маладзечна). Геаграфічная станцыя БДУ. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia