Вольга Аляксееўна Іванова
Вольга Аляксееўна Івано́ва[1] (руск.: Ольга Алексеевна Иванова; 10 кастрычніка 1901 — 31 сакавіка 1986) — вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі сельскагаспадарчых жывёл, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1939), прафесар (1935). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1971). БіяграфіяНарадзілася ў горадзе Тула. У 1926 годзе скончыла Маскоўскі вышэйшы заатэхнічны інстытут з кваліфікацыяй «аграном-заатэхнік». У 1926–1928 гг. загадвала аддзелам генетыкі буйной рагатай жывёлы Цэнтральнай станцыі па генетыцы сельскагаспадарчых жывёл у Маскоўскай вобласці, дзе пачала навуковую дзейнасць пад кіраўніцтвам А. С. Сераброўскага[2]. У 1929–1930 гг. працавала асістэнтам на Цэнтральнай станцыі па каняводству ў Маскве, у 1930 годзе — на кафедры развядзення ў Маскоўскім інстытуце свінагадоўлі. У 1931–1935 гг. В. А. Іванова на пасадзе загадчыка кафедрай развядзення і генетыкі Арэнбургскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1935–1941 гг. працавала ў Варонежскім заатэхнічна-ветэрынарным інстытуце, у 1942–1948 гг. ва Ульянаўскім сельскагаспадарчым інстытуце. Пасля звальнення з інстытута ў 1948 годзе В. А. Іванова пераехала ў Калінінград, да 1951 года працавала галоўным заатэхнікам Калінінградскага дзяржплемтрэста, потым (да 1953 года) у Калінінградскім абласным упраўленні сельскай гаспадаркі і нарыхтовак[2]. З 1953 года В. А. Іванова ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце, да 1974 года на пасадзе загадчыка кафедрай развядзення сельскагаспадарчых жывёл, у 1974—1981 гг. — прафесар кафедры. Навуковая дзейнасцьВ. А. Івановай належаць навуковыя працы па генетыцы буйной рагатай жывёлы, тэорыі развядзення сельскагаспадарчых жывёл па лініях, ролі спадчыннасці ў пашырэнні лейкозу буйной рагатай жывёлы, уплыву навакольнага асяроддзя на эфектыўнасць адбору і інш. На працягу шэрагу гадоў узначальвала Віцебскае аддзяленне Рэспубліканскага таварыства генетыкаў і селекцыянераў[2]. З’яўляецца аўтарам 110 навуковых і навукова-метадычных прац[2]. Сярод апублікаванага:
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia