Вольга Аркадзеўна Брызгіна
Вольга Аркадзеўна Брызгіна (руск.: О́льга Арка́дьевна Бры́згина; да замужжа Уладыкіна; нар. 30 чэрвеня 1963, Краснакамск, Пермская вобласць) — савецкая і украінская лёгкаатлетка, спецыялізавалася ў спрынце, трохразовая алімпійская чэмпіёнка. Рэкардсменка свету, двухразовая чэмпіёнка свету, шматразовая чэмпіёнка СССР (у 1983–1992). Заслужаны майстар спорту СССР (1987). Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Украіны (2013). Выступала за «Дынама» (Луганск), дэпутат Луганскай абласной рады. Разам з мужам, таксама лёгкаатлетам і алімпійскім чэмпіёнам Віктарам Брызгіным і іх дзвюма дочкамі, таксама лёгкаатлеткамі, іх называюць самай тытулаванай спартыўнай дынастыяй ва ўкраінскай лёгкай атлетыцы (на чацвярых у іх шэсць Алімпійскіх медалёў: тры золаты і срэбра Вольгі Брызгінай. іх дачкі Лізаветы Брызгінай). Іх „сямейным” трэнерам з'яўляецца Уладзімір Федарэц. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia