Вольга Валянцінаўна Няфёдава
Вольга Валянцінаўна Няфёдава (18 лютага 1970, Магілёў) — беларуская артыстка тэатра і кіно, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2021). БіяграфіяНарадзілася 18 лютага 1970 года ў Магілёве. Была адным дзіцем у сям’і. Бацькі развяліся, калі Вользе споўнілася 13 гадоў[1]. У 1987 годзе беспаспяхова спрабавала паступіць у Расійскі ўніверсітэт тэатральнага мастацтва ў Маскве. Вярнуўшыся ў Мінск, уладкавалася працаваць рабочай на Мінскі фарфоравы завод, дзе праз тры месяцы стала працаваць кантралёрам АТК[1]. У 1992 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра і кіно» (курс В. В. Маслюка). З 1992 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. З-за складанага характару і канфліктаў з галоўным рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы Мікалаем Пінігіным доўгі час не атрымлівала галоўных роляў у тэатры[1]. У апошні час выконвае ролі Альжбеты («Паўлінка» Я. Купалы), Марыя («DONNA SOLA (Жанчына адна)» Д. Фо, Ф. Рамэ). Працавала таксама на радыё («Радио Би-Эй»[1], «Легенды FM»[2]), тэлебачанні. Пасля смерці маці ў 2015 годзе прадала яе кватэру ў Мінску, купіла 20 сотак лесу і пабудавала там дом[1]. ТворчасцьЗнялася больш чым у 80 ролях у кіно, у тым ліку ў фільмах «Паласатае шчасце», «Вышэй за неба», «Жураў-2», «Знахар», «Паскораная дапамога — 2», «Сваты-7»[3]. Сям’яПершы шлюб па вялікім каханні распаўся з-за адлегласцяў. У 2008 годзе другі раз выйшла замуж, маючы намер нарадзіць дзіця, аднак праз два гады падала на развод у сувязі з псіхалагічнай несумяшчальнасцю з мужам[1]. УзнагародыЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia