Вольга Зянонаўна Крэч
Вольга Зянонаўна Крэч (25 красавіка 1969, в. Жупраны, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1]. БіяграфіяНарадзілася 25 красавіка 1969 года ў в. Жупраны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Педыятрыя»; клінічную ардынатуру Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Педыятрыя». Працавала ўрачом-неанатолагам Полацкага радзільнага дома; участковым урачом-педыятрам Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы; загадчыкам дзіцячага аддзялення Акцябрскай цэнтральнай раённай бальніцы Гомельскай вобласці; урачом-педыятрам, урачом-неанатолагам (загадчыкам) педыятрычнага аддзялення для неданошаных дзяцей Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 3. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[2]. Сям’яЗамужам, мае дваіх дзяцей. Узнагароды
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia