Вольга Мікалаеўна Жук
Вольга Мікалаеўна Жук (нар. 18 кастрычніка 1978, г. Бабруйск) — беларускі палітык, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання. БіяграфіяНарадзілася 18 кастрычніка 1978 года ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці[1]. Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»; Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Правазнаўства»; прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[1]. Працавала эканамістам Беларускага шыннага камбіната «Белшына»; галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, начальнікам упраўлення эканомікі, намеснікам старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта[1]. У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Бабруйскай-Ленінскай акругі № 78. Член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[1]. УзнагародыУзнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, юбілейным медалём «100 год беларускім эканамічным органам»[1]. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia