Вольга Сяргееўна Паліціка

Вольга Сяргееўна Паліціка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 6 чэрвеня 1971(1971-06-06) (53 гады)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Во́льга Сярге́еўна Паліціка (6 чэрвеня 1971, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія

Нарадзілася 6 чэрвеня 1971 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.

Скончыла з адзнакай механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Матэматыка».

Працавала інжынерам па арганізацыі кіравання вытворчасцю, вядучым спецыялістам па ідэалагічнай рабоце, начальнікам заводскага інфармацыйнага бюро, начальнікам аддзела працы, заработнай платы і ўдасканалення арганізацыі вытворчасці філіяла ЗАТ «АТЛАНТ» — Баранавіцкі станкабудаўнічы завод".

З’яўлялася дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У 20122016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту і сувязі.

У 20162019 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

У цяперашні час працуе генеральным дырэктарам Мінскага вытворчага гарбарнага аб’яднання[1].

Узнагароды

Узнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі»[2], ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровым дыпломам Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў развіцці канкурэнцыі».

Асабістае жыццё

Замужам, мае дачку і сына.

Зноскі

  1. ОАО «МПКО». Руководство(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2023. Праверана 23 жніўня 2023.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya