Вольга Уладзіміраўна Петрашова
Вольга Уладзіміраўна Петрашова (нар. 27 снежня 1968, Кізел, Пермская вобласць, РСФСР) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[1] і VII скліканняў[2]. БіяграфіяНарадзілася 27 снежня 1968 года ў г. Кізел Пермскай вобласці РСФСР. Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». Працавала настаўнікам пачатковых класаў Батаеўскай пачатковай школы Хоцімскага раёна, настаўнікам рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 г. Хоцімска, інспектарам школ аддзела адукацыі Хоцімскага райвыканкама, загадчыцай дзіцячага садзіка № 3 г. Хоцімска, выконваючым абавязкі намесніка старшыні, намеснікам старшыні Хоцімскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях і інфармаванні, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. З'яўлялася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў. З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, уваходзіла ў склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Каралеўства Бельгія. У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах[3]. Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 17 студзеня 2023 года прызначана першым намеснікам адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі[4]. Асабістае жыццёЗамужам, мае сына і дачку. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia