Вольга Фёдараўна Нячай
Вольга Фёдараўна Няча́й (нар. 4 сакавіка 1936, г. Растоў-на-Доне, РСФСР — 2 чэрвеня 2010[1]) — беларускі кіназнавец і кінакрытык. Доктар мастацтвазнаўства (1986). БіяграфіяДачка беларускага гісторыка Фёдара Макаравіча Нячая. Скончыла ў 1958 годзе БДУ. 3 1958 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі, адначасова з 1980 выкладае ў Беларускім універсітэце культуры. Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1969 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года. Навуковая дзейнасцьДаследуе гісторыю і тэорыю экраннага мастацтва (кіно і тэлебачання) у сістэме культуры і масавых камунікацый, праблемы кінаадукацыі. Беларускае кіно разглядае з пазіцый культурнай антрапалогіі («Біякультурная адаптацыя ў постчарнобыльскі перыяд (на прыкладзе кінамастацтва)», 1998—1999). Адна з аўтараў «Гісторыі беларускага кіно» (1969—1970), зборнікаў «Кіно Савецкай Беларусі» (1975), «Сучаснае беларускае кіно» (1985), «Панарама беларускага кіно апошніх гадоў», «Беларускае сучаснае мастацтвазнаўства і крытыка» (абодва 1998), «Экран і культура: (Беларускае дакументальнае кіно і культура Беларусі)» (1999). Творы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia