Вольга Фёдараўна Нікановіч-Сахарава
Вольга Фёдараўна Сахарава (дзявочае прозвішча Нікановіч; 28 чэрвеня 1884, в. Казаноўка, Лепельскі павет, Віцебская губерня, цяпер Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 13 сакавіка 1943) — беларуская пісьменніца. Жонка Сяргея Сахарава. Біяграфія![]() ![]() Нарадзілася ў сям’і праваслаўнага святара Хведара Нікановіча. Скончыла Полацкую дзяржаўную гімназію ў 1900 годзе. Працавала настаўніцай прыходскай школы для дзяўчынак у Люцыне (цяпер г. Лудза, Латвія). У траўні 1905 г. выйшла замуж за выкладчыка Люцынскага гарадскога вучылішча Сяргея Сахарава. У студзені 1907 г. разам з мужам пераехала ў Юр’еў (цяпер Тарту, Эстонія), дзе займалася на прыватных курсах дашкольнага выхавання. Пасля некалькі гадоў працы ў Віцебску, Юр’еве, Пінску. 3 1917 г. — ізноў у Люцыне, куды яе муж Сяргей Сахараў быў запрошаны на пасаду дырэктара мясцовай рускай гімназіі. Узначальвае прыватны дзіцячы садок, прымае актыўны ўдзел у працы мясцовай беларускай грамады. У 1922 г. разам з сям’ёй пераязджае ў Рыгу, а ў 1925-м — у Дзвінск, дзе С. Сахараў становіцца дырэктарам Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. У 1932 г. пасля таго, як яе мужа пазбавілі пасады дырэктара беларускай гімназіі, перабіраецца ў Рыгу. Потым яшчэ некалькі разоў была вымушаная змена месца жыхарства: Краслава, Дзвінск, потым ізноў Рыга. Дапамагала мужу збіраць беларускі фальклор. Частыя пераезды, смерць старэйшай дачкі Галіны адмоўна паўплывалі на стан яе здароўя. Перанесла паралюш, затым прыступ другога. 13 сакавіка 1943 года памерла ў Люцынскім шпіталі. Пахавана ў Люцыне (Лудза) на мясцовых могілках. Сям’я![]() У шлюбе з Сяргеем Сахаравым мела дачок Ірыну і Галіну. ТворчасцьАктыўная пісьменніцкая дзейнасць В. Сахаравай распачалася пасля пераезду ў 1917 г. у Люцын. Яна пісала невялічкія інсцэніроўкі для выхаванцаў свайго дзіцячага садка, якія і ставіла разам з імі. Паводле матываў паэмы Янкі Купалы «Сон на кургане» напісала п’есу — казачную феерыю «На Полацкім замчышчы» (паст. 1927, выд. 1928), да якой Канстанцін Галкоўскі мапісаў 6 музычных ілюстрацый (хары і сольныя нумары). П’еса «Птушка на волі» (1932, пра жыццё на вёсцы) нагадвала «Паўлінку» Я. Купалы. Яе п’есы «Маладыя пабегі», «Ліст да Прэзідэнта», «Аксюткіна ёлка» ставіліся ў Дзвінскай беларускай гімназіі. Пісала вершы (зборнік «Водгукі сэрца»; рукапіс у Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы)[1]. Некалькі ейных драматычных твораў засталіся ў рукапісах. У 2015 г. у Мінску выйшаў найбольш поўны на цяперашні час том «Выбраных твораў» Вольгі і Сяргея Сахаравых, куды не патрапіла інсцэніроўка «Вяселля», якая заставалася ў рукапісах і захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ імя Якуба Коласа. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia