Сяргей Пятровіч Сахараў
Сяргей Пятровіч Сахараў (29 верасня 1880, Полацк — 22 красавіка 1954, Рыга; Псеўданімы: Гісторык; Двинчанин; Дзьвінчук; Скучающий; крыптанімы: С.; С. С.;) — беларускі фалькларыст, этнограф, царкоўны гісторык, публіцыст, педагог. Біяграфія![]() ![]() Нарадзіўся ў сям’і псаломшчыка. Скончыў Полацкае духоўнае вучылішча (1895), Віцебскую духоўную семінарыю (1901). Да 1906 года настаўнічаў у Люцынскім павеце і ў Люцыне. У 1906 годзе апублікаваў першы запісаны ім народны твор «Люцинская легенда о старом замке»[1]. У 1907—1911 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Юр’еўскага (Тартускага) універсітэта[1], тэма дысертацыі: «О Предсоборном присутствии», выдадзена ў 2-х тамах у Юр’еве ў 1910 і 1915; адначасова слухаў лекцыі на гісторыка-філалагічным факультэце. З 1911 года выкладаў у Віцебску ў гімназіях і настаўніцкім інстытуце[1]; адначасова працаваў сакратаром Віцебскай архіўнай камісіі. У 1913 прызначаны інспектарам народных вучылішч 3-га раёна ў Юр’еве. У 1917 годзе Сахараву давялося шмат павандраваць па Беларусі ў пошуках працы (Пінск, Барысаў, Мінск, Магілёў). З 27 лістапада 1917 да 1 верасня 1922 года — дырэктар Люцынскай гарадской (рускай) гімназіі. З 1921 года старшыня беларускага грамадскага культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына». З пачатку 1922 года жыў у Рызе, з 18 кастрычніка 1921 да 21 студзеня 1925 года — кіраўнік беларускага аддзела Міністэрства асветы Латвіі[1]. Пасля ліквідацыі ў 1925 годзе беларускага аддзела — дырэктар Дзвінскай беларускай гімназіі[1]. У 1932 годзе гімназія ліквідавана, Сяргей Сахараў адпраўлены на пенсію. Пераехаў у Рыгу, актыўна заняўся гісторыка-літаратурнай працай, запісваў беларускі фальклор Латгаліі. У 1935—1938 гадах зрабіў гісторыка-статыстычнае апісанне «Православные церкви в Латгалии» (па заданні сінода Латвійскай Праваслаўнай Царквы) і даследаванне «Народная творчасць латгальскіх і лукстэнскіх беларусаў». У 1940 годзе вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці, працаваў у беларускіх і рускіх школах. З 1 кастрычніка 1940 да сярэдзіны снежня 1941 года працаваў у вячэрняй беларускай школе ў Рызе. У 1942—1944 гадах узначальваў беларускія гімназіі ў Індры і Зілупэ. Арыштаваны 9 ліпеня 1945 года. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі» і іншым. Асуджаны да 5 гадоў працоўна-папраўчых лагераў. Пакаранне адбываў у лагерах Карабас і Батык (Казахстан). Вярнуўся ў Латвію ў 1950 годзе без права пражывання ў Рызе. ![]() Памёр і пахаваны ў Рызе[2] на Іванаўскіх могілках. Навуковая дзейнасцьАсноўная праца — «Народное творчество латгальских и илукстенских белорусов» (вып. 1, Рыга, 1940) — зборнік беларускай народнай паэзіі з уступнымі артыкуламі перад кожным жанрам. У 2-4-ы выпускі (рукапіс) увайшлі казкі, легенды, паданні, вершаваныя апавяданні, скакушкі, прыказкі, дзіцячы фальклор[1]. Сяргей Сахараў быў таксама даследчыкам беларускай дуды. Захаваліся фотаздымкі даследчыка з дудой, а таксама рукапісныя нататкі пра асаблівасці гэтага інструмента. Сям’я![]() ![]() У шлюбе з Вольгай Нікановіч меў дачок Ірыну і Галіну. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia