Вольга Яфімаўна Фадзеева
Вольга Яфімаўна Фадзеева (нар. 15 кастрычніка 1978, Мінск) — беларуская і расійская актрыса. БіяграфіяНарадзілася 15 кастрычніка 1978 года ў Мінску. Бацькі Вольгі Фадзеевай — артысты балета. Вольга таксама хацела стаць балерынай, але яе не прынялі ў харэаграфічнае вучылішча, яна паступіла ў тэатральны ліцэй. У сярэдзіне 1990-х гадоў паступіла ў Беларускую акадэмію мастацтваў. Падчас вучобы рэжысёр Барыс Луцэнка запрасіў Вольгу на галоўную жаночую ролю ў спектаклі тэатра імя М. Горкага «Гамлет», дзе адбыўся яе дэбют на тэатральнай сцэне. У 1999 годзе галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы Валерый Раеўскі запрасіў Вольгу ў тэатр у ліку некалькіх выпускнікоў Акадэміі мастацтваў. З 1999 года працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы. Таксама здымалася ў кіно. Першай работай была эпізадычная роля ў фільме «Зорка Венера» (2000). Вядомасць прынёс серыял «Салдаты», дзе Вольга Фадзеева сыграла галоўную жаночую ролю. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia