Воратаўскі сельсавет
Во́ратаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Слабада. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ворат. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Слабада[1]. 12 лістапада 1957 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Верхменскага сельсавета[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: Верх-Возера, Ворат 1-ы, Ворат 2-і, Востраў, Евароўшчына, Завязак, Заказінец, Пасека, Пекалін, Слабада, Смольня, Сцежкі, Сцяпанава Чарніца, Шабуні, Шэметава і пасёлак торфапрадпрыемства «Чарніца». Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia