Восень патрыярха
Восень патрыярха (ісп.: El otoño del patriarca) — раман, напісаны Габрыэлем Гарсія Маркесам у 1975 годзе. «Паэма аб адзіноце ўлады», як коратка апісаў аўтар свой твор, апавядае пра жыццё і смерць адвечнага дыктатара адной з лацінаамерыканскіх краін. Кожны з шэсці раздзелаў кнігі прысвечаны гісторыі бясконцай сілы архетыпічнага карыбскага тырана. Гарсія Маркес пры стварэнні гэтага вобраза грунтаваўся на асобах рэальных кіраўнікоў дзяржаў: Густава Рохаса Пінілу з Калумбіі, генералісімуса Францыска Франка з Іспаніі (раман быў напісаны ў Барселоне) і венесуэльца Хуана Вісэнтэ Гомеса. «Восень патрыярха» — гэта ўніверсальная гісторыя пра разбурэнне асобы пад уздзеяннем эфекта ад канцэнтрацыі вялікай улады ў руках аднаго чалавека. У 2021 годзе выйшаў пераклад рамана на беларускую мову[1]. СюжэтГалоўным героем рамана з’яўляецца генерал, які вельмі даўно захапіў уладу ў краіне і аўтарытарна правіць там з вялікай жорсткасцю. Думкі генерала ў кнізе перадаюцца з дапамогай вялікіх звілістых сказаў, якія амаль што не падзелены на абзацы. Ён прадстае чалавекам, які знаходзіцца ў стане пастаяннай адзіноты і страху, бо нікому не можа давяраць. Генерал у кнізе мае богападобны статус, людзі ставяцца да яго з бясконцым трапятаннем і павагай. Дыктатары, такія як Франка, Самоса і Трухілья, утрымлівалі ўладу ў краіне, нягледзячы на сур’ёзныя ўнутраныя палітычныя крызісы, якія часам тапілі ў крыві. У рамане Гарсія Маркеса сімвалам гэтага з’яўляецца апісанне сцэны самотнай смерці дыктатара ў прэзідэнцкім палацы, якое паўтараецца на працягу кнігі некалькі разоў. ПапулярнасцьПаводле даследавання Іспанскага інстытута кнігі, Восень Патрыярха была самай папулярнай кнігай, якая прадавалася ў Іспаніі ў 1975 годзе[2]. Зноскі
Беларускі пераклад
|
Portal di Ensiklopedia Dunia