Сяргей Шупа
Сяргей Шупа (нар. 2 кастрычніка 1961[1], Мінск[1][2]) — беларускі перакладчык, журналіст і грамадскі дзеяч. БіяграфіяСкончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытуту замежных моў (1983, перакладчык французскай мовы)[1][2]. Пасля службы ва Узброеных Сілах СССР (1983—1985) 2 гады вучыўся ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1985—1987)[1]. Працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1987—1991)[1][2], быў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (1991)[1][2]. З 1991 года ўдзельнічаў у выданні газеты «Наша ніва» ў Вільнюсе[1][2]. Працаваў перакладчыкам, рэдактарам[2]. З 1995 года вучыўся 1 год у дактарантуры (адпавядае аспірантуры ў Беларусі) Вільнюскага ўніверсітэта, тэма дысертацыі — «Тэксталогія біблейскіх перакладаў Францішка Скарыны»[1]. З 1996 года супрацоўнік «Радыё Свабода» (Прага)[1][2]. У 1999—2001 гадах быў рэдактарам радыё «Балтыйскія хвалі» (Вільнюс)[1]. Жанаты, мае дваіх дзяцей[1]. Грамадзянін Літвы[3], жыве ў Празе. У 2012 годзе Сяргею Шупу адмовілі ў візе на ўезд у Беларусь[4]. ДзейнасцьАктыўны ўдзельнік беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х гадоў[1][5]. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская майстроўня» (1979—1984)[1][5]. У 1986 годзе разам з Лявонам Баршчэўскім заснаваў нефармальнае аб’яднанне перакладчыкаў «Бабілён»[2] і быў яго прэзідэнтам у 1986—1991 гадах[1][5][6]. Актыўны ўдзельнік літаратурнага таварыства «Тутэйшыя»[7]. Член Біблійнай камісіі пры Беларускім экзархаце (1989—1991), член рабочай групы праекту «Новая беларуская Біблія» (з 2012). Паводле самога Сяргея Шупы, свабодна ведае англійскую, літоўскую, партугальскую, польскую, французскую, харвацкую і чэшскую мовы, добра разумее нямецкую, эстонскую і сучасны іўрыт (іспыт у дактаранцкім мінімуме), у пэўнай ступені старажытнаяўрэйскую, старажытнагрэчаскую і лацінскую мовы. Пачынаў вучыць верхнелужыцкую, дары, ірландскую, кітайскую, навагрэчаскую, шведскую, японскую і некаторыя іншыя мовы, але, паводле ўласнай ацэнкі, ведае іх на недастатковым узроўні. Думае пра вывучэнне арабскай. Таксама разумее шэраг славянскіх і раманскіх моў, але не лічыць гэты ўзровень іх веданнем.[8] Пераклаў асобныя творы Э. Базэна, Х. Л. Борхеса[2], Б. Віяна[2], А. Ж. Грэймаса[2], Л. Дарэла[2], Дж. Джойса[2], М. Ергавіча[2], Э. Керэта[2], М. Кульбака, Л. Маер-Скуманц, Г. дэ Мапасана[2], Г. Маркеса, П. Мерымэ[2], О. Мілаша[2], М. Мута[2], Дж. Оруэла[1], М. Павіча[2], Э. По[2], Ф. Тугласа[2], Ё. Тэрборна, Ц. Уевіча, М. Уньта[2], Б. Шульца[2], А. Юпруса . Пераклады выходзілі асобнымі выданнямі, а таксама ў альманахах «Далягляды» і «Братэрства», часопісах «Крыніца», «Фрагмэнты», «Arche», газетах «ЛіМ», «Наша ніва»[2]. Займаецца пытаннямі і метадалогіяй перакладу біблейскіх тэкстаў на беларускую мову, сярод іншага пераклаў Кнігу прарока Ёны[9]. Укладальнік і публікатар «Архіваў БНР» (1998)[1][2][10]. Аўтар кнігі «Падарожжа ў БНР» (2018), дзе ў гістарычным кантэксце ўпарадкавана паказаны арыгінальныя дакументы і матэрыялы, захаваныя ў фондах БНР у архівах Мінска і Вільні, жанр кнігі вызначаны як «архіўны раман»[11][12]. Рэдактар «Ангельска-беларускага слоўніка» В. Пашкевіч[2]. Прызнанне
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia