Востраў-прывід![]() Востраў-прывід — агульная назва для астравоў, якія ў розны час маляваліся на картах, але на самай справе не існуюць. З часоў антычнасці ў Еўропе абмяркоўвалася існаванне астравоў на захад ад Геркулесавых слупоў (Антылія) і на паўночны захад ад Брытаніі (Туле ). У часы Вялікіх геаграфічных адкрыццяў на карты трапіла вялікая колькасць уяўных астравоў, за якія прымалі айсбергі і верхнія міражы. Не выключана, што некаторыя астравы-прывіды (напр., Фердынандэя блізу Сіцыліі, востраў Томпсан у Паўднёвай Атлантыцы) калісьці існавалі, але пасля былі знішчаныя стыхіяй. Ад астравоў-прывідаў варта адрозніваць міфічныя астравы, існаванне якіх ніколі не было прадметам навуковай цікавасці (у «Адысеі» — Ээя і Агігія , у рускіх казках — востраў Буян ), і міфічныя кантыненты, якія на карты таксама не наносяць (Атлантыда, Пацыфіда , Арктыда , Лемурыя ). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia