Вялікія геаграфічныя адкрыцці
Вялі́кія геаграфі́чныя адкры́цці — умоўнае азначэнне, галоўным чынам у гістарычнай літаратуры, для шэрагу буйных геаграфічных адкрыццяў, зробленых еўрапейцамі ад сярэдзіны 15 ст. да сярэдзіны 17 ст.; адрэзак часу, калі адбываліся згаданыя адкрыцці. Значная частка заходніх аўтараў схільная абмяжоўваць перыяд В. г. а. сярэдзінай 16 ст. Савецкія аўтары распрацоўвалі канцэпцыю двух перыядаў В. г. а.[1]:
Прычынамі інтэнсіўных экспедыцый былі: узрастанне ў краінах Еўропы таварнай вытворчасці, недахоп каштоўных металаў, пошукі новых гандлёвых шляхоў з Еўропы ў Індыю і ўсходнюю Азію. В. г. а. садзейнічалі поспехі навукі і тэхнікі: стварэнне надзейных суднаў, прыдатных для акіянскіх прастораў, удасканаленне компасу і спосабаў навігацыі, марскіх картаў, распаўсюджанне ідэі шарападобнасці Зямлі. В. г. а. былі гістарычнымі падзеямі сусветнага значэння. У выніку іх была даследавана большая частка зямной паверхні (унутраныя часткі Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі — не цалкам), сталі вядомыя контуры кантынентаў (акрамя Антарктыды, паўночных берагоў Паўночнай Амерыкі, усходняга берагу Аўстраліі), сабраны агромністы масіў новых звестак у розных галінах ведаў. Еўрапейцы пазнаёміліся з шэрагам найважнейшых сельскагаспадарчых культур (бульба, кукуруза, тамат, тытунь). Шмат таннага золата і срэбра трапіла ў Еўропу, што выклікала значныя эканамічныя ўзрушэнні і пераразмеркаванне роляў паміж краінамі кантыненту. Гандаль набыў сусветны характар, у гандлёвы абарот трапіла шмат новых тавараў, іх аб'ём узрос у шмат разоў. Гэта паскорыла распад феадалізму і складванне ў Еўропе капіталізму. Адбывалася каланізацыя рускімі Сібіру. Краіны Заходняй Еўропы стварылі каланіяльную сістэму.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia