Вострыца дзірваністая
Вострыца дзірваністая[2][3][4] (Deschampsia cespitosa) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Этымалогія: лац.: caespitosa — «чубаты»[5]. НазваВострыца дзірваністая, мурог[2][6], вастрыца[2]. АпісаннеРасліна мае глыбокія карані да 1 м. Вегетатыўнае размнажэнне ажыццяўляецца падземнымі парасткамі. Сцёблы трывалыя вертыкальныя і гладкія, ад 20 см да 1, 5(2). м. Лісце 10-60 см даўжынёй; шырынёй 2-5 мм. Язычок даўжынёй ад 6 да 8 мм. Суквецце — мяцёлка, 10-50 см даўжынёй; 3-20 см у шырыню. Каласкі даўжынёй 4-6 мм. Плады — зярняўкі, адносна лёгкія і схільныя да ветравога або плавучага распаўсюджвання, даўжынёй каля 2 міліметраў. РаспаўсюджаннеНасяляе ад ўмераных да арктычных раёнаў Еўропы і Азіі і Паўночнай Амерыцы. У горных раёнах сустракаецца нават у трапічнай Афрыцы і Азіі, а таксама ў Аўстраліі (Тасманія) і Новай Зеландыі. Расце на вільготных і мокрых лугах і балотах. Ва Украіне расце на вільготных лугах, у лясах, на балотах — на Палессі, у лесастэпе і Карпатах, часта; заходзіць у паўночную частку левабярэжнага стэпу[4]. ГалерэяЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia